Нарачанскія вандроўкі. Канстанцінава | Род Хамінскіх, Касцёл Узнясення Дзевы Марыі, Першая Сусветная

Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ►
►   / bydobry   ► https://vk.com/bydobry
►   / bydobry   ►
Вы ўжо заўважылі, жнівень у нас праходзіць пад знакам Нарачанскага края. Сёння мы завіталі ў вёску Канстанцінава, якая знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах на захад ад возера Нарач, непадалёку ад вёскі Камарова, пра якую мы размаўлялі тыдзень таму. Прыгадаем самыя цікавыя моманты з гісторыі гэтагй вёскі: якім чынам ўзнікла такая яго дастаткова незвычайная назва, паглядзіце на галоўную архітэктурную адметнасць вёскі – касцёл Узнясення Дзевы Марыі і пагаворым пра незвычайную чыгунку, адным з ключавых прыпынкаў якой і было Канстанцінава. Вёска Канстанцінава з’явілася на картах беларускіх земляў толькі ў другой палове 18-га стагоддзя. Дагэтуль гэты населены пункт меў нашмат больш празаічную назву Слабодка. Падобных вёсак раскідана шмат па ўсёй Беларусі. Паходжанне падобных назваў збольшага падобнае і адносіцца яшчэ да перыяду Вялікага княства Літоўскага. У тыя часы шчыльнасць насельніцтва была нашмат меньшая чым цяпер. Зямлі было дастаткова шмат, і не заўжды хапала людзей, каб яе цалкам асвоіць. Пабудаваць новую вёску з нуля, апрацаваць новы ўчастак зямлі, ды і проста ўладкавацца на новым месцы заўжды было справай цяжкай ды энергазатратнай. Вось і пайшоў такі звычай, паводле якога землеўладальнікі вызвалялі ад падаткаў ды павіннасцяў тых сялян, якія пагаджаліся ісці асвойвайць новыя тэрыторыі. У выніку ўзнікалі паселішчы, якія і атрымоўвалі назвы Слабод альбо Слабодак. Падобных назваў вельмі шмат на беларускай зямлі, але вось менавіта гэты населены пункт вылучыўся з агульнага шэрагу і ў другой палове 18-га стагоддзя стаў вядомы як Канстанцінава. Гэта адбылося, дзякуючы яго колішняму ўладальніку – палкоўніку войска Рэчы Паспалітай – Канстанціну Хамінскаму. Увогуле, прадстаўнікі рода Хамінскіх зрабілі дастаткова шмат для Нарачанскага краю. Так, Напалеон Хамінскі стаяў ля вытокаў сядзібы ў Камарова, ну а яго родзіч Канстанцін стаў фундатарам касцёла ў Канстанцінава. На працягу дзеяцігоддзяў касцёл ніяк не будаваўся. Але ў яго будынак прыходзілі людзі, маліліся і нават праводзілі набажэнствы. Нават насуперак урадавай палітыкі Расійскай імперыі, якая пасля паўстання Кастуся Каліноўскага да каталікоў адносілася, мякка кажучы, халодна. Так ці інакш, але новае жыццё касцёл набыў у 1896-ым годзе, калі дбаннямі графа Віктара Старжынскага і аднаго з нашчадкаў Канстанціна Хамінскага – Аляксандра, тут быў пабудаваны вось гэты прыгожы неакласічны будынак, які і ў наш час упрыгожвае самы цэнтр Канстанцінава. У наш час Канстанцінава аддалена ад буйных транспартных артэрый. Але быў у гісторыі вёскі перыяд, калі яна была паўнавартаснай чыгуначнай станцыяй. Усё пачалося ў далёкім 1915-ым годзе. Ішла Першая Сусветная Вайна. У верасні войскі Расійскай імперыі з цяжкасцю здолелі спыніць немцаў пасля Свянцянскага прарыву, лінія фронту адносна стабілізавалася, і яе частка праходзіла ў раёне Нарачы. Немцы пачалі тут усталёўвацца ды будаваць абарончыя ўмацаванні. Прычым падыйшлі да працэсу з тыповай для сябе педантычнасцю. Відаць, яны цудоўна ўсведамлялі, што вайна набыла пазіцыйны характар, і ім давядзецца тут застацца надоўга. Таму ад Лынтупаў да Кабыльніка (цяпер гэта гарадскі пасёлак Нарач), яны працягнулі вузкакалейную чыгунку, адным з ключавых вузлоў якой і было Канстанцінава. Ад яго ішло 11-цікіламетровае асобнае адгалінаванне ў накірунку Шэметава, куды, дарэчы мы завітаем праз тыдзень. Чыгунка была пракладзеная па апошнім слове тэхнікі. Нават шпалы на ёй былі не абы якія, а са сталі з заводаў Крупа. Па гэтай вузкакалейкі немцы перавозілі снарады, баепрыпасы, харчаванне, медыкаменты на перадавую, а таксама і папаўненні ў франтавыя часткі. Пасля вайны Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. Палякі спачатку сумняваліся ў мэтазгоднасці гэтай чыгункі, і нават у 1924-ым годзе яе зачынілі. Але потым перадумалі, і ў 1937-ым годзе нават працягнулі яе на цэлых чатыры кіламетры – ад Кабыльніка да Купы. У савецкі час яна функцыянавала да 1963-га года, але і дагэтуль можна ў Нарачанскім краі адшукаць яе сляды. --- ❗️ У відэа выкарыстоўваліся кампазіцыі С. Бутоўскага: 🔶 фон Средний 🔶 Mountain Village 🔶 Legends That Stones Can Tell 🔶 To The Distant Shores — — — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска. Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. -- Нарачанскія вандроўкі. Канстанцінава | Род Хамінскіх, Касцёл Узнясення Дзевы Марыі, Першая Сусветная | Гісторыя без межаў — Лявон Казакоў на канале Карані і вытокі — Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #ЛявонКазакоў #ГісторыяБезМежаў #займальнаягісторыя #нарачанскікрай #нарачанскіявандроўкі #гісторыябеларусі #беларусь

Смотрите также