Стары Менск і рака Свіслач | Паданне пра Мянеска: па кім плача асілак? | Беларуская культура ў міфах

Паданне перанясе нас у тыя часы, калі толькі ўзнік стары Менск і рака Свіслач у яго межах яшчэ была паўнаводнай ды наравістай, не закаванай у каменную набярэжную. Беларуская міфалогія захоўвае вельмі нечаканыя гісторыі пра Менск старажытны, адну з іх і прапануем вашай увазе. Даўно-даўно, калі большасць людзей яшчэ жыла па лясах дрымучых, у вёсцы Менка нарадзіўся хлопчык, ды такі дужы, што ўжо ў дзяцінстве мог заламаць мядзведзя ці выкарчаваць вялікае дрэва... Бацькі далі яму імя – Мацей, але людзі празвалі Мянескам, бо пачалі лічыць сімвалам вёскі. Ён быў добры, даверлівы, а галоўнае, працавіты. Дапамагаў усім, ды і зброяй валодаў адмыслова, і таму абыходзілі ліхія людзі Менку. Нямногім хацелася паспрабаваць сябе ў бойцы з вядомым асілкам. Мянеск вельмі любіў бавіць вольны час у кузні, рабіў вельмі прыгожыя і зручныя рэчы. А з кожным годам яго майстэрства ўсё больш удасканальвалася. Аднойчы ў вёску прыйшоў сталы чалавек, які назваўся Свародам... Ён дапамагаў Мянеску парадамі і замаўляў рэчы, пасля чаго яны набывалі чароўныя ўласцівасці і таму мелі ўдвая лепшую якасць. Навучыўся варажбе і Мянеск. Сварод праз пэўны час раптам знік, як колісь і з’явіўся. Але Мянеск добра навучыўся ў яго, і пайшла слава пра вырабы асілка па ўсім свеце, і пачалі з’язджацца людзі, каб набыць чароўныя рэчы, і пачала вёска багацець… Але ж не толькі добрых прываблівала да сябе майстэрства асілка... Даведаўся пра гэта і злы чараўнік, ад якога і імя не засталося, але ж ён прыйшоў уначы ў вёску і спаліў яе, усіх жыхароў забіў, а Мянеска ўзяў у палон, замовіўшы яго на сон. Прачнуўся Мянеск ў невядомым месцы, а злы чараўнік і кажа яму: “Пакуль ты спаў, абрабавалі тваю вёску і ўсіх забілі, я са сваім войскам ішоў побач заўважыў гэта і паспрабаваў дапамагчы, але жывы застаўся толькі ты адзін. Жыві ў мяне, працуй...” Паверыў яму Мянеск і застаўся жыць ў мястэчку. Была ў таго злыдня дачка: валасы, як струменьчыкі вады, пераліваліся, твар падобны на святло сонейка, усмешка добрая, чулая ды ветлівая, быццам іншага роду. І імя ў яе было вельмі прыгожае – Свіслач. Пакахалі яны з Мянескам адно аднаго... І вырашылі збегчы ад злога бацькі. Абралі цёмную ночку і, ўзяўшы добрых коней, рушылі далей ад мястэчка... Заўважыў злы чараўнік, што іх няма. Сабраў вялікую пагоню і нагнаў іх... Але асілак Мянеск разбіў лютву злыдня і смяротна параніў самога чараўніка. А той дзеля помсты замовіў, каб той, хто стаіць перад ім, ператварыўся ў раку, і каб ніхто не змог разбурыць тыя чары... Але раптам перад асілкам паўстала Свіслач і ператварылася ў раку. Так і з’явілася река Свислочь. Злы чараўнік памёр. Мянеск спаліў яго і попел кінуў у рэчку. А на тым месцы, дзе ўпадала рачулка Пярэспа у новую раку, пабудаваў кузню і стаў працаваць. Побач пачалі сяліцца людзі. І вырасла мястэчка, якое славілася добрымі вырабамі і сумленным гандлем. Лічыцца, што з гэтага пачалася история города Минска. Не забыўся ён сваёй каханай да самай смерці, мифы Беларуси кажуць, што часта на яго твары можна было пабачыць слёзы, але ён казаў, што гэта казыча вецер… Аднойчы стаяла вельмі спякотнае лета. Выгаралі палі, на добры ураджай разлічваць было вельмі цяжка. Было так спякотна, што нават рака Свіслач, амаль перасохла… Пабудаваў тады Мянеск вялікі млын на сямі колах і сказаў, што год ён будзе малоць з камянёў муку, такім чынам дапамог ўсім пазбавіцца голаду, а сам... А сам ператварыўся ў дождж і праліў свае слёзы над каханай, і стала Свіслач паўнаводнай, як колісь. Мястэчка назвалі Менск у гонар асілка-чараўніка. З цягам часу назва трансфармавалася ў Мінск. Але дагэтуль мясцовыя выкарыстоўваюць абедзве назвы: Менск и Минск. Некаторыя кажуць, што назва пайшла не ад асілка, а ад слова “мена”, бо гандаль быў заснаваны на тым, што ўсе мяняліся вырабамі, але старыя людзі ведаюць праўду, і калі ідзе дождж, распавядаюць яе , прамаўляючы: “Гэта не халодны мінскі дождж, гэта слёзы Мянеска, які плача над сваёй каханай...” Вось такая прыгожая легенда пра Минск маецца, яе захавала беларуская культура. Ці спадабалася вам? Пішыце ў каментарах! ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку:
❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Аўтар текста Сяргей Беркутаў ► Агучванне Алесь Ждановіч ► Аператар Алена Вахрамеева ► Рэжысёр мантажа Гогі Хочалава ► YouTube менеджар Тамара Кудзевіч ❗️ У відэа выкарыстана: ► Музычная кампазіцыя С. Бутоўскага для Добрага канала: ▪️ To The Distant Shores — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала. Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. -- Сяргей Беркутаў. Праект "Паданні старога месца": ▪️ Стары Менск і рака Свіслач | Паданне пра Мянеска: па кім плача асілак? | Беларуская культура ў міфах / Карані і вытокі – Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #СяргейБеркутаў #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #минск #легенды

Смотрите также