Магія старажытнасці і менскае капішча | Паданне пра стварэнне свету: ад Дрэва Жыцця да Дзеда-каменя

Радзіма, родзічы, радавод, продкі, нараджэнне, ураджай, адраджэнне, прырода, народ – гэтыя словы аб’ядноўвае іх Род. Міфы Беларусі кажуць, што, калі свет яшчэ быў пустыннай безданню, Род, вышэйшая божасць і крыніца ўсяго жывога, задумаў стварэнне ўсёй рэальнасці. Адбылася магія - з яго дыхання нарадзіліся Белабог і Чарнабог – увасабленні гармоніі і хаосу, святла і цемры. І даручыў Род ім стварыць раўнавагу ў навакольным свеце. Атрымалася такая містыка: Белабог - гэта бязмежны спакой, дзе знаходзіцца ўсё ў спрадвечным ладзе. Чарнабог уяўляе сабой хаос, рух без усялякай мэты, які не мае сталага накірунку. На мяжы, дзе спакой Белабога сутыкаецца з рухам Чарнабога, з'явіўся наш сусвет, дзе кожнае стварэнне і кожны элемент існуе, дзякуючы іх вечнай барацьбе і гармоніі - сведчаць містычныя гісторыі. Галоўным плодам гэтых намаганняў, стала расліна, якая ўкаранялася адразу ў двух прасторах, атрымаўшы з-за гэтага неверагодную моц і паўсюдна пранікальную мудрасць. Гэта сусветнае Дрэва жыцця, сведчыць беларуская міфалогія. Род, бачачы, як зараджаецца жыццё, вырашыў стварыць Сварога – бога, які мусіў наглядаць за гэтай новай рэальнасцю. Сварог стварыў Зямлю, гэты прыгожы дом для ўсіх істот. Ад Бацькі-Сварога і Маці-Зямлі пайшлі багі і простыя людзі. Сварожычы, як нас звалі продкі. А ў першую сядміцу нарадзіліся першыя багі, сведкі аб якіх захавалі славянская міфалогія, белорусская мифология. Так, у панядзелак з Зямлі пацякла кроў, яна ператварылася ў розных жывёл. Так з’явіўся бог багаццяў, жывёл, гандлю і паэзіі – Вялес. Наступным днём, распалілася цялесная цяга паміж Бацькам-Сварогам і Маці-Зямлёй. Гэтак нарадзіўся Ярыла – бог плоднасці і ўраджаю, кажуць славянские мифы. У сераду стала святло, толькі пры ім усе зразумелі, наколькі ўсё прыгожа і ладна. Так з’явіўся бог сонца, усіх выгодаў і выраю – Дажджбог. У чацвер Пярун, бог маланкі і вайны, з'явіўся разам з магутнай навальніцай, адразу ж прыняўшы ролю абаронцы і ваяра. На наступны дзень нарадзілася Макоша, багіня вады, якая прынесла з сабой жыццёва важную вільготнасць, так неабходную для росту і развіцця. І сталася Макоша – захавальніцай сямейнага ачага, апякункай жаночых рамёстваў. У суботу зямля пакрылася ўсялякімі раслінамі. Так нарадзіўся Семергал – бог раслін і лекараў. Наступны дзень пачаўся з вялікай буры - так адзначыў сваё з’яўленне ў гэтым сусвеце Стрыбог (бог, які мае тры розныя твары, вельмі зменлівы ў настроі і ўчынках) – уладар надвор’я. Кожны наступны дзень быў азнаменаваны нараджэннем новых багоў, ці чароўных істот. І кожны зрабіў свой ўнёсак у структуру сусвету. А яшчэ Род пакінуў людзям нешта асаблівае – мову, якая была такой жа прыгожай і магутнай, як самі багі. "Гэтая мова будзе мастаком вашых душ, а праз яе вы зможаце ўзносіць думкі да неба," – сказаў Род. І кажуць, што, калі свет толькі пачынаў прымаць свае абрысы, існавалі месцы, напоўненыя невыказнай магіяй і сілай. Адно з такіх месцаў сёння вядома як Менск. Легенда про Минск кажа, што на беразе Свіслачы побач з магутным дубам "Волатам" і цудадзейнай крыніцай, знаходзіўся камень "Дзед", які з'явіўся ці тое дзякуючы спрэчцы лесавіка і вадзянога, ці быў рэшткай жытла саміх багоў. Ёсць паданне, што Род, благаславіў гэтае месца, даруючы магчымасць людзям звяртацца да багоў па дапамогу і апеку. Шмат дзе падобныя старажытныя валуны зніклі пад пластамі новай гісторыі, а вось менскі "Дзед" заставаўся месцам сілы, яго ахоўвалі жрацы Севасцеі. І зараз ён - сімвал вечнай сувязі паміж чалавекам і прыродай, паміж мінулым і будучыняй, звязвае стары Менск і сучасны Мінск. Вось такія цікавыя мистические истории маюцца. Ці спадабалася вам? Пішыце ў каментарах! ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку:
❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Аўтар текста Сяржук Лапеха ► Агучванне Сяргей Беркутаў ► Рэжысёры мантажа Алена Вахрамеева і Сяржук Лапеха ► YouTube менеджары Тамара Кудзевіч і Гогі Хочалава ❗️ У відэа выкарыстоўваліся: ► Музычныя кампазіцыі С. Бутоўскага: ▪️ By The River ▪️ Northern Fjords — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска, які аб'ядноўвае незалежных аўтараў. -- Праект "Паданні старога месца": ▪️ Магія старажытнасці і менскае капішча | Паданне пра стварэнне свету: ад Дрэва Жыцця да Дзеда-каменя / Карані і вытокі – Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды

Смотрите также