Нарачанскія вандроўкі. Вёска Камарова: Паданні, Кароль Рэчы Паспалітай, Шляхецкі род Гаштольдаў

Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ►
►   / bydobry   ► https://vk.com/bydobry
►   / bydobry   ►
Працягваем вандраваць па Нарачанскім краі і сёння завіталі ў вёску Камарова, якая раскінулася на скрыжаванні межаў трох абласцей – Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай. Гэта самы паўночна-заходні край Мінскай вобласці, і ўсяго толькі 15 кіламетраў да Літоўскай мяжы. Вёска Камарова для Беларусі – дастаткова ўнікальная з’ява. У першую чаргу дзякуючы стаўленню яе жыхароў да сваёй гісторыка-культурнай спадчыны. Прыгадаем самыя цікавыя гістарычныя моманты, звязаныя з Камарова. Існуе меркаванне, што вёска Камарова вядзе сваю гісторыю ажно з першай паловы 14-га стагоддзя. У 1330-ым годзе яна адносілася да маёнтка Бакшты ва ўладанні шляхецкага рода Гаштольдаў. Вось толькі на гэтым цікавым факце фактычна на некалькі стагоддзяў яе гісторыя як быццам спыняецца. Нейкіх глабальных падзей тут не было. Змяняліся толькі ўладальнікі маёнтка – Гаштольды, Катлы, Камары, Козел-Паклеўскія, Барткевічы, Хамінскія.... І гэта яшчэ няпоўны спіс. У сярэдзіне 19-га стагоддзя славуты беларускі фалькларыст Адам Кіркор запісаў ад мясцовых жыхароў легенду, якая была звязаная з далёкім 16-ым стагоддзем. Паводле яе ў 1579-ым годзе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый збіраўся ў паход на Маскоўскае княства. Ён хацеў канчаткова скончыць Лівонскую вайну на сваю карысць. Нейкі час ён жыў тут непадалёку ў Свіры. Ну а войскі яго стаялі ў розных месцах, у тым ліку і ў Камарова. Дык вось, ці-то каб жаўнеры ад смагі не пакутвалі ці-то, каб хоць якой справай былі занятыя, кароль загадаў выкапаць ў камароўскім лесе калодзеж, які з той пары і быў вядомы, як Баторынскі альбо каралеўскі. Лясоў наўкол вельмі шмат, таму знайсці месца, дзе знаходзіўся той калодзеж зараз праблематычна. Але раз гэтая гісторыя прайшла праз тры стагоддзі ў людской памяці і была вядомая яшчэ ў 19-ым стагоддзі, то, мусіць, яна блізкая была да рэчаіснасці. У 19 стагоддзі Камарова пераўтварылася з шэраговай вёсачкі ў шляхецкую сядзібу. Напачатку тут гаспадарылі шляхцічы Хамінскія, потым Беніслаўскія, але ў 1886-ым годзе маёнтак перайшоў у якасці пасагу да графа Віктара Андрэя Мар’яна Старжынскага, з іменем якім і звязаныя асноўныя пераўтварэнні ў Камарова. У графа было трое сыноў, і кожны з іх меў па некалькі імёнаў. Напрыклад старэйшага клікалі Мацей Міхал Геранім Казімір Віктар Мар’ян Ігнацы Старжынскі. Не імя, а шыфроўка нейкая. А ўсё тлумачылася проста – жонка графа Старжынскага Марыя Беніслаўская была дамай прымхлівай, таму настойвала на такііх складаных імёнах для сваіх сыноў, каб засблютаць нячыстую сілу, і каб тая не магла ім нанесці нейкую шкоду. Граф Старжынскі шмат часу праводзіў у Пецярбурзе, але актыўна ды плённа займаўся гаспадарчай дзейнасцю. Ён вырашыў зрабіць у Камарова сапраўдны палацава-паркавы комплекс і ў гэтай сувязі распачаў актыўную дзейнасць. Колішняя сядзіба Хамінскіх была перабудаваная ў палац у модным тагачасным стылі “мадэрн”, быў разбіты парк са ставамі, актыўна будаваліся і самыя розныя гаспадарчыя пабудовы, большасці з якіх пашанцавала захавацца да нашага часу ў вельмі добрым стане, што вы ў прынцыпе і можаце бачыць. Эвалюцыя маёнтка працягвалася і ў пачатку 20-га стагоддзя. Граф Старжынскі і яго ўпраўляючы Мечыслаў Фляркоўскі не шкадавалі сродкаў на яго развіццё. З’яўляліся новыя і новыя пабудовы – млын, стайня, цагляны завод, дрэваапрацоўчая майстэрня, грунтоўныя амбары ды шмат чаго яшчэ. Усё гэта размяшчалася на немалым участку зямлі, які займаў плошчу прыблізна ў 20 гектараў. Канешне не ўсім будынкам пашанцавала дайсці да нашага часу, але дзякуючы руплівасці ды гаспадарлівасці мясцовых жыхароў большая іх частка адноўлена і ў 21-ым стагоддзі набыла другое жыццё. У будынку колішняй сядзібы графа Старжынскага ў наш час размясціўся мясцовы ліцэй, іншыя пабудовы таксама не стаяць без справы – іх займаюць кавярня, пякарня, сыраварня ды іншыя прывабныя для турыстаў цікавосткі. Так што колішняя сядзіба графа Старжынскага ў 21-ым стагоддзі набыла новае жыццё, і гэта выдатны прыклад таго, як набыткі стагоддзяў не знішчаюцца, а наадварот узбагачаюцца. Таму Камарова без аніякіх сумненняў варта ўключаць у шэраг пунктаў для наведвання падчас падарожжаў па Нарачанскім краі. --- ❗️ У відэа выкарыстоўваліся кампазіцыі С.Бутовского: 🔶 фон Средний 🔶 Mountain Village 🔶 Legends That Stones Can Tell — — — Канал "Карані і вытокі" – это проект Добрага канала из Минска. Добры канал – это площадка, которая объединяет независимых авторов и их помощников, ценящих честную журналистику и желающих внести свой вклад в будущее нашей страны. Нарачанскія вандроўкі. Вёска Камарова: Паданні, Кароль Рэчы Паспалітай, Шляхецкі род Гаштольдаў | Гісторыя без межаў — Лявон Казакоў на канале Карані і вытокі — Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #ЛявонКазакоў #ГісторыяБезМежаў #займальнаягісторыя #нарачанскікрай #нарачанскіявандроўкі #гісторыябеларусі #беларусь

Смотрите также