Няміга і закаханы Бог | Паданне пра прыгажуню Нямігу: чаму побач з ёй заўсёды вецер? | Міфы Беларусі

Даўным-даўно гэта было, што нават дзяды нашых дзядоў чулі гэту гісторыю ад сваіх прадзедаў як даўніну даўнюю, што ўваходзіць у міфы Беларусі. Пакахаў бог паветра – Няміза простую дзяўчыну, што жыла тады яшчэ ў зусім невялічкім мястэчку пад назвай Менск, история Минска тады толькі пачыналася. Была яна дзеўка спрытная, ды прыгожая. Звалі яе Алюся. За што ні возьмецца – ўсё атрымліваецца... Хто на яе зірне – закахаецца ў вочы яе гарэзлівыя, усмешку добрую, ды ў касу светлую. Любіла яна з дзяцінства гуляць, хто каго пераглядзіць. І так доўга магла не міргаць, што вытрымлівала пяць, а то і дзесяць супраціўнікаў. Ніхто не мог яе пераглядзець. Яшчэ тады шмат хто заўважыў, што падчас гульні побач з Алюсяй аніводнага руху паветра, а вось яе супраціўнікаў вецер так і казыча. За тое, што яна магла доўга не міргаць, пачалі яе дражніць Нямізіна-Нямірга. Вось і прыляпілася мянушка Нямірга, якая з цягам часу ператварылася ў Няміга. Гэта адбылося, можа, і з таго, што ні імгнення (ні міга) не сядзелася Алюсі. Заўсёды знаходзіла сабе працу... Працу яна сабе знаходзіла лёгка, а вось хлопца добрага – аніяк. Амаль усё мужчынскае насельніцтва заляцалася да яе. А ёй ніхто з іх не быў даспадобы... Працавітая яна была і быццам нехта нябачны ёй заўсёды дапамагаў. А калі Алюся-Няміга трохі стоміцца, прысядзе, невядома адкуль з’яўляецца пёрыш і кладзецца на яе далонь. (Легенда про Бога сведчыць, што калі бог-Няміза стоміцца гуляць з вятрамі, то пераўтвараецца ў пёрыш). Пагуляе Алюся з тым пёрышам, і раптам узнімаецца вецер, і знікае пёрыш. Дзяўчына ўстае, і аніякай стомы, і зноў за працу. А калі была спякота на дварэ, раптам з’яўляецца прахалодны ветрык, быццам бог-Няміза лёгенька кранаецца яе лба сваім крылом, распавядаюць белорусские мифы. Праязджаў там неяк сын суседняга князя, быццам бы з пасольствам ехаў, а на самай справе глядзеў, як лягчэй захапіць землі тутэйшыя. Упадабаў ён Алюсю-Нямігу, сватоў заслаў. Але ж адмовіла сватам Няміга. Тады ён прыехаў сам, абяцаў вялікае багацце ды ўсё хваліўся, што лютва ў яго добрая і хутка ён усе землі навакольныя возьме ў палон. У рэшце рэшт не вытрымаў і пачаў крычаць, што калі сама за яго не пойдзе, ён возьме яе сілай і мястэчка яе парабуе і спаліць. Усё роўна адмовіла яму Няміга. І прыйшоў ён да Менска з вялікай лютвой. Не было ў той час у мястэчку сваёй лютвы, была яна ў пагоні. Сталі ўсе менчукі прасіць, каб Няміга пайшла да князя і прасіла літасці, бо няма ж каму абараняць іх. Згадзілася Няміга, хоць і ведала, на што ідзе, але ж быццам бы і сама вінаватая ў тым, што здарылася. Апранулася ва ўсё белае і рушыла да князя-злыдня. Прыйшла, а ён смяецца ёй у твар. – Ну, што, – кажа, – сама прыйшла, але ж спазнілася... І ты маёй будзеш, і Менск я спалю. – Не будзе гэтага, – сказала дзяўчына і ператварылася ў белую арліцу. Выдзеўбала ў князя вочы і паляцела ў неба. Лучнікі спрабавалі забіць арліцу, але перашкаджаў ім вецер. Толькі некалькі пёрышаў паляцела на зямлю. І сталіся яны дрыгвой, якая добра бараніла амаль з ўсіх бакоў Менск. Вось такое зафіксавалі мифы Беларуси. А арліца яшчэ раз праляцела над родным мястэчкам, а пераляцеўшы Свіслач азірнулася, з яе вачэй пырснулі слёзы, а там, дзе яны ўпалі, ўтварылася рачулка. А арліца паляцела далей на крылах ветру, людзі кажуць, убок выраю... Хутка знікла ў небе чароўная птушка, і адразу ўзняўся вялікі вецер і пачаў раскідваць лютву князя-злыдня, кажуць белорусские легенды. Князь спрабаваў разам з лютвой збегчы, але патрапіў у дрыгву, што ўтварылася з пёрышаў белай арліцы. Так і знік ён у дрыгве назаўсёды, нават імя ад яго не засталося... Ні белай арліцы, ні Нямігі больш ніхто не бачыў... Толькі час ад часу ўзнімаецца шалёны вецер над рачулкай: гэта бог-Няміза папярэджвае менчукоў пра новыя напасці... Праўда, яго ўжо даўно ніхто не слухае... Можа, і дарма.. Дарэчы, імя той рачулцы далі НЯМІГА. Река Немига, якая вядомая ўсім, хаця ніхто яе даўно не бачыў. Вось такая прыгожая легенда про Богов и Немигу маецца, яе захавала беларуская міфалогія. Ці спадабалася вам? Пішыце ў каментарах! ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку:
❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Аўтар текста Сяргей Беркутаў ► Агучванне Алесь Ждановіч ► Аператар Алена Вахрамеева ► Рэжысёр мантажа Гогі Хочалава ► YouTube менеджар Тамара Кудзевіч ❗️ У відэа выкарыстана: ► Музычная кампазіцыя С. Бутоўскага для Добрага канала: ▪️ By The River — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала. Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. -- Сяргей Беркутаў. Праект "Паданні старога месца": ▪️ Няміга і закаханы Бог | Паданне пра прыгажуню Нямігу: чаму побач з ёй заўсёды вецер? | Міфы Беларусі / Карані і вытокі – Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #СяргейБеркутаў #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #минск #легенды

Смотрите также