Полацк vs Фрода | Як гісторыя Беларусі пераклікаецца з гісторыяй Троі | Беларуская міфалогія

Ва ўсходнееўрапейскім летапісе “Аповесць мінулых гадоў” першая згадка пра Полацак датуецца 862 годам. Але ў скандынаўскіх сагах Полацк ўзгадваецца значна раней. Нарманы называлі яго Палтэск'я. Гэта быў першы буйны горад, які сустракалі яны, рухаючыся з Паўночага мора па Заходняй Дзвіне ўглыб кантыненту. А дацкі сярэднявечны гісторык Саксон Граматык дык ўвогуле кажа пра наш Полоцк як пра месца вялікае, квітнеючае, што «сілай не адолець», распавядаючы пра падзеі ажно V стагоддзя! Давайце ж паспрабуем уявіць, што магло быць тады, калі верыць Граматыку і ягонай кнізе “Дзеі датчан”. Ужо каторы дзень і каторую ноч войскі дацкага конунга Фрода Першага стаялі ля непакорнай Палтэск’і. Так, менавіта Фрода, як ва “Ўладары пярсцёнкаў”. Мо невыпадкова, бо ў Толкіена нават Смаўг – фактычна наш Цмок, па сугуччы. Зусім імаверна, пісьменнік розныя мифы и легенды вывучаў - ды адтуль імёны персанажаў пазычыў. Дык вось, ваяры Фрода Першага спрабавалі і з захаду, і з усходу штурмаваць замкавыя сцены Палтэск’і – усё дарэмна. Горад абаранялі стромкі бераг ракі і абвадны глыбокі канал. На высокіх сценах яшчэ надзейныя забаролы. Косяць датчан дзясяткамі і лёгка адбіваюць усе напады. Вырашылі паспрабаваць падмануць іх. Князь Вяспасій, кажуць міфы Беларусі, сядзеў на стальцы і задумліва слухаў ваяводу. Хоць і няма з чаго непакоіцца – перавага на баку палачан - ды ўсё ж пакуль находнікі не павяслуюць на сваю Поўнач, Вяспасій не зможа дыхаць на поўныя грудзі. І тут яму паведалі, што варагі адышлі ад Полацка і рыхтуюцца да нейкага пахавання. І памёр, быццам, конунг Фрода. Князь Вяспасій паглядзеў з замкавай сцяны – і сапраўды, убачыў, што датчане-ваяры нясуць на плячах ўпрыгожаны дракар. У ім - загорнутае ў саван цела, абкладзенае багатай зброяй і каштоўнасцямі. І вось як апісвае Саксон Граматык, што адбылося: “Толькі з нешматлікімі сведкамі Фрода І таемна адправіўся ў прыхаванае месца і загадаў абвясціць паўсюль, што ён памёр, каб збракаваць пільнасць ворага. На доказ нават зладзілі хаўтуры і насыпалі магільны курган.. Пачуўшы пра гэта, Вяспасій пачаў ужо святкаваць перамогу і так занядбаў абарону, што, даўшы магчымасць ворагам уварвацца ў горад, быў забіты падчас гульняў і забаў”. Як склаўся лёс нашага Полацка пасля таго ўварвання, паданне маўчыць. Але рыхтык вядома, што і праз чатыры стагоддзі горад квітнеў і мацнеў на зайздрасць іншаземцам. Значыцца, палачане яго з рэшты адстоялі. А вось яшчэ пытанне: гэта гісторыя Беларусі з мінулага нічога не нагадвае? Як на мяне - вельмі! Захоп легендарнай Троі. Хай без гіганцкага драўлянага каня, але ж з дракарам і курганом замест яго! Вось такая белорусская история маецца, яе захавала беларуская міфалогія. Ці падабаюцца вам цікавыя міфы пра беларусаў? Пішыце ў каментарах! ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку:
❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Аўтар текста Вальжына Валяшчук ► Агучванне Сяргей Беркутаў ► Рэжысёры мантажа Алена Вахрамеева і Сяржук Лапеха ► YouTube менеджары Тамара Кудзевіч і Гогі Хочалава — — — ❗️ У відэа выкарыстаны: ► Музычныя кампазіцыі С. Бутоўскага, напісаныя для Добрага канала: ▪️ Mountain Village ▪️ Banquet Hall — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска. Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. -- Праект "Паданні старога месца": ▪️ Полацк vs Фрода | Як гісторыя Беларусі пераклікаецца з гісторыяй Троі | Беларуская міфалогія / Карані і вытокі – Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды

Смотрите также