Краіна цмокаў: Як князь Тур і Цмок дамаўляліся | Паданні старога месца | Беларускія міфы

Беларусь... Краіна цмокаў, край паданняў. Сёння ў нашым праекце Паданні старога месца для вас цудоўнае паданне пра тое, як князь Тур і Цмок дамаўляліся. Аб чым? Глядзім і слухаем Нарманы - яны ж вікінгі – яны ж варагі” з’явіліся на землях беларускіх вельмі даўно. Шмат дзе веславалі іх дракары. Нават да Амерыкі, кажуць, даплылі задоўга да Калумба. Уся Еўропа лякалася з-за іх. Бо напачатку з варагамі прыплывалі адно забойствы, рабаванні, гвалт, рабства… Аднак праз пару-тройку стагоддзяў некаторыя сцямілі, што прыбытней гандляваць, чым руйнаваць! І праклалі знакаміты водны “шлях з Вараг у Грэкі”. Другія разаслалі вестуноў з рэкламкай прыкладна такога зместу: “Вам назаляюць злыя суседзі ці дрэнныя варагі? – Мы, добрыя варагі, абаронім вас!”. і ўсё! Сядзі чакай позвы! Геніяльна! Нарманы выдатныя ваяры - ніхто не рызыкаваў напасці на апекаваныя імі месцы. Тамтэйшыя пачалі «запрашаць» вікінгаў на княжэнне. Гэты феномен зафіксаваны ў летапісах як «прызванне варагаў». Продкі Рагвалода з Рагнедаю былі менавіта з тых, пакліканых. Ды і Рурык, прарочы Алег, Аскольд і Дзір, князь Ігар таксама! Але нашы землі маюць такую вабноту, што любога “находніка-чужынца” у свайго перакінуць. І ўжо не як найміты яны клапацяцца пра край, а бы за роднае стаяць. Так здарылася і з к князем Торвальдам - ці князь Тур, як у нас яго называюць. Ён, кажуць, слаўны горад Тураў заснаваў ды ў Цмока яго адстояў. А было гэта вось як… Князь Кіеўскі адправіў князя Тура з дружынай узвесці на беразе Прыпяці замак і браць мыту з купцоў, што па рацэ плывуць. Увечары прысталі да маляўнічага берага, каб упаляваць якой дзічыны ды заночыць. І менавіта тут у сне Тур убачыў сябе ў возе на вяршыні ўзгорка. Князь падскочыў: вось месца, дзе мусіць стаяць замак! Вось такой кананічна-прэснай заслонай можна было б скончыць паданне пра заснаванне слаўнага горада Турава… калі б не Цмок… Дык вось. Замак пабудаваны, піва варыцца, князь ужо ў лазню збіраецца – але раптам крыкі, лямант, ляскат!.. Пазмрачнела неба – засланў сонца крыламі вялізны беларускі цмок вагняпых. Пакружляў над замкам да й сеў на дах самай высокай вежы – ажно гонта з яе паляцела. У Тура ў сярэдзінцы ўсё сціснулася: “Куды?!.. Па толькі збудаванаму?!..” Не, што цмок прыляцеў – не дзіва яму! На тое і краіна цмокаў, маўляў. Але ж як тую пачварыну цяпер сагнаць?! Бо ў цмокаў звычка: знайшоў прыдатнае жытло – не аддавай нікому. А якраз замкі, ямы ды пячоры – тое, што яны падабаюць! Спрабавалі дружыннікі лукамі-стрэламі Цмока сагнаць. Ні дзіды яго не ўстурбавалі, ні камнякіды. Хаця, апошнія мо й скранулі троху - з-за чаго гонта зноў пасыпалася. “Назад! – спужаўся князь Тур. – Не чапаць пачвару! Хай ляжыць!” Тут трэ неяк інакш, па-хітраму… Але як?.. Час да тутэйшых ісці. Князь так і зрабіў: - Парайце, людцы добрыя, хто што ведае... і стану я вам верным служкам да скону веку свайго! Драгувіты (дрыгавічы), што жылі па Прыпяці здавён, павялі князя да найстарэйшага з іх. І той вось што параіў: - Трэба пераманіць Цмока больш прывабным жытлом. Іначай – ніяк яго не пазбавіцца. - А дзе яму будзе даспадобы? - У пячоры ці пад зямлёй. І золата, срэбра, медзі паболей. Цмокі ж да багацця надта ахвочыя. Падзякаваў князь Тур ведуну і пайшоў кумекаць: дзе ж тое месца шукаць? Пячораў у пляскатым Прыпяцкім наваколлі не знойдзеш. Застаецца адно – капаць калодзеж. Колькі дзён капалі, але выкапалі. І на дно каштоўнасцяў розных навалілі. Ды яшчэ дзічыны ды бочак з віном паболей. І пайшлі на перамовы. - Слухай, Цмок! - пачаў князь Тур. – Давай заключым дамову. - Якую? – спытаў Змей. - Мы табе новае жытло зрыхтавалі. Зірні, мо табе там зручней будзе - тады там і жыві, а вежу і замак пакінь. Зацікавіўся Цмок, залез у калодзеж і крычыць: - Тут сапраўды лепей! Прымаю дамову, князь! - То й добра! - узрадаваўся Тур. - Заставайся ж там назаўсёды! І тут жа запячаталі калодеж - спачатку залатым дном, потым срэбным, а зверху мядзяным – каб не выбрацца Цмоку. Паданне кажа, што Змей той і цяпер там сядзіць. Бо слаўны горад Тураў стаіць дагэтуль - значыць, пячаткі князевы на месцы. Ці ўсё тут праўда, ці не - хто ж цяпер ведае. ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку:
❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Аўтар текста Вальжына Валяшчук ► Агучванне Алена Вахрамеева ► Рэжысёр мантажа Гогі Хочалава ► YouTube менеджар Тамара Кудзевіч ❗️ У відэа выкарыстаны: ► Музычныя кампазіцыі С. Бутоўскага для Добрага канала: ▪️ Mountain Village ▪️ By The River Канал "Карані і вытокі" Праект Паданні старога месца. У праекце: беларускія міфы, паданні Беларусі, беларускі фальклор, беларускія легенды, міфы і легенды роднага краю, міфы і легенды пра цмокаў. І беларускі цмок. Як жа без яго? Бо Беларусь - край паданняў і краіна цмокаў. #ПаданніСтарогаМесца #КаранііВытокі #ДобрыКанал #легенды #беларускаямова #беларусь Краіна цмокаў: Як князь Тур і Цмок дамаўляліся | Паданні старога месца | Беларускія міфы

Смотрите также