Я вельмі люблю свой горад. І гэта не пафас... Ці проста спроба абгрунтаваць тую пакрэмзаную мной паперу, што вы зараз чытаеце... Па-першае спачатку, магчыма, я і крэмзаў паперу, але ж з цягам часам стаў больш цывілізаваным і гвалціць пачаў Micrоsoft Word. А зараз прапаную вам ужо падкаст на беларускай мове, у якім беларуская міфалогія спалучаецца з рэальнасцю. Гэта зараз мой горад пачынае выглядаць па-сучаснаму, а раней дзе-нідзе яшчэ можна было знайсці маленькія сведкі таго, што гэта месца вядзе сваю гісторыю з тых часоў, калі квітнела старажытная Беларусь. Беларуская культура і гісторыя Беларусі назаўжды звязаныя з ім, аде ён мае і ўласныя летапіс, міфалогію. І я не толькі маю права ганарыцца ім, але павінен гэта рабіць. І таму тое, што напісана далей – гэта споведзь і даніна таму куточку, дзе я нарадзіўся, вырас, атрымаў адукацыю, упершыню закахаўся... Калі я выходжу на шпацыр па вулачках любага горада, я быццам трапляю ў іншы сусвет, што значна адрозніваецца ад таго, які мне паказваюць па тэлевізіі ці аб якім распавядаюць мае сябры ці сваякі. Вялікай розніцы ў іх светапоглядзе няма... А гэты горад для многіх цэлы сусвет. І гэта не з таго, што яны не бачылі чагосьці іншага, проста яны выраслі тут і нават з’ехаўшы далёка ад яго, будуюць нешта падобнае вакол сябе... Такім чынам кланіруючы мой горад... іх горад… Культура Беларусі і яго ўласная паўсюль застаюцца з імі, нават калі часам і нябачна. Дарэчы, мне здаецца, што я бачу мой горад не толькі ў сучасным выглядзе... ці нават у “дакладна-гістарычным” – хутчэй за ўсё, гэта фантазіі на тэму... Фантазіі, якія часта пераходзяць ў сны... А сны бываюць праўдзівыя, ва ўсялякім разе, так кажуць... А вось праўда гэта ці не, я не ведаю, ды і гэта не галоўнае. Галоўнае – гэта шчасця ўсім і хай ніхто, пасля таго як прачытае мае занатоўкі, не застанецца пакрыўджаным... Канешне, мне вельмі сумна, калі мне кажуць што гэта мроі, нейкія белорусские мифы, што астатнія людзі (ва ўсялякім разе, тыя, з кім мне давялося сустракацца ў сваім жыцці) – не заўважаюць яго. Вам можа прыйсці думка, што я адзін у гэтым горадзе... Што я проста ў роспачы ад адзіноты і такім чынам проста стараюся ўнікнуць нуды... Не... НЕ!.. Канешне НЕ!.. У Старым Горадзе знаходзяцца ўсе людзі, якія і сапраўды з’яўляюцца яго сучаснымі, натуральнымі жыхарамі. Але ж не толькі яны... Кажуць, што сапраўдную варажбу нельга пабачыць, ці больш дакладна – не кожнаму гэта дадзена. А вось у “Стары горад” вы маеце магчымасць трапіць, перагарнуўшы старонку. Ці, у дадзеным выпадку, паслухаўшы беларускія подкасты, якія я падрыхтаваў для вас. І не пужайцеся, калі раптам там сустрэнецеся з сабой ці знаёмцамі... гэта не зусім вы... і не зусім яны... Большай часткай гэта проста мая прыдума і не толькі мая, а цэлая белорусская мифология, бо, як я ўжо казаў, што гэты горад меў свае паданні далёка да мяне. Так далёка, што пры будаўніцтве некаторых для нас старажытных гарадоў іх расказвалі як даўнюю гісторыю, як белорусские легенды... Спадзяюся, што вандроўка для вас будзе цікавай і прыемнай... У добры шлях вам! Па Старому, але для большасці, я ўпэўнены, новаму – такому знаёмаму але зусім невядомаму гораду! Як расліна можа вырасці толькі з семя якое трапіць у адпаведную глебу, так і кожная рэч і кожны ўчынак мае свае “карані”. А без каранёў і дрэва засохне і рэч будзе парахнець як бессэнсоўная цацанка. І белорусская культура занядбае… Нават кожная гісторыя мае сваю перадгісторыю, якую мы часцей за ўсё альбо не бачым або не запісваем... Але не гэтым разам... ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку:
❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Аператар Алена Вахрамеева ► Рэжысёр мантажа Гогі Хочалава ► YouTube менеджар Тамара Кудзевіч ❗️ У відэа выкарыстана: ► Музычная кампазіцыя С. Бутоўскага, напісаная для Добрага канала: ▪️ Walking The Streets Of The Ancient Town — — — Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ►
► / bydobry ►
https://vk.com/bydobry ► / bydobry ►
— Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска. Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. -- Сяргей Беркутаў. Праект "Паданні старога месца": ▪️ Беларуская міфалогія | Паданні старога месца: прадмова | Падкаст на беларускай мове/ Карані і вытокі – Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #СяргейБеркутаў #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды