Залатая Горка і помслівы скнара | Паданне пра Залатую Горку: як не даць злосці панаваць над лёсамі?

Залатая Горка ў беларускай міфалогіі займае досыць сціплае месца. А, між тым, гэта вельмі значнае месца як для тых, хто насяляў стары Менск, так і для сучаснікаў. Вось што захавалі пра яго міфы Беларусі… Было гэта ў тыя гады, калі Менск быў невялічкім, але добрым гандлёвым мястэчкам. Міфы пра беларусаў сведчаць, што жылі ў ім простыя людзі, якія трапляюцца і зараз: сумленныя – калі гэта выгадна; вясёлыя – ад таго, што стаміліся сумаваць; смелыя – бо цяжка прызнаць у сабе баязліўцу; сарамлівыя – у пагоні за шляхетнасцю; грэшнікі – бо лягчэй маліцца, чым верыць... Людзі як людзі. Чаго тут яшчэ казаць... Мы ж сябе ведаем вельмі добра. Можа, таму і жахаемся люстэрак, у якіх часам можна разглядзець не толькі рысы твару, але і абрыс душы. Так і Лекс Цыбулевіч мог жыць ў любы час. Атрымаў ён добрую пасаду за падтрымку прышлага князя, потым утрымаўся пры ўладзе, калі вярнуўся сапраўдны гаспадар. Быў ён чалавек сквапны, да чужога ахвочы. Прымушаў людства прыносіць “невялічкія падарункі” за выкананне ім дзяржаўных паслуг (як ён казаў, за добразычлівыя адносіны і сумленную працу), атрымліваючы за гэта і княскія грошы. Праўда, былі падарункі і з яго боку, і вельмі неблагія, але ж толькі асобным людзям, яшчэ больш добразычлівым і надзвычай сумленным. Чаго казаць, з яго б маляваць партрэт сучаснага героя. Шмат князёў перажыў Лекс. Але белорусские мифы захавалі той момант, калі яму не пашчасціла, бо новы малады князь падзякаваў за службу і прызначыў на яго месца сябра, які быў побач з былым князем на паляванні, калі той нечакана памёр, падсілкаваўшыся прысмакамі, якія прыгатавалі добразычлівыя людзі. Якія зараз былі ў свіце новага князя. Пасля гэтага часта можна было заўважыць Цыбулевіча за келіхам. Выпіўшы, Лекс спрабаваў каму-небудзь пажаліцца, але часцей з яго толькі смяяліся, бо з чаго простым людзям суцяшаць у бядзе раней такога высокага і недасяжнага чалавека. Пабачыўшы, што больш вакол не засталося сумленных і добразычлівых людзей, вырашыў былы маршалак адпомсціць менчукам. Аднойчы выйшаў ён на скрыжаванне старых дарог, прынёс ахвяру на вялізарным камяні даўно забытаму богу і папрасіў сумленнасці і добразычлівасці сабе (маліў літасці да сябе ды помсты за сябе). Хацеў горы золата, каб хапіла на ўсё жыццё. А на менчукоў замаўляў, каб іх трасца ўзяла. І даўно забыты бог паабяцаў выканаць усё гэта, сведчыць белорусская мифология. Атрымаў ад яго Лекс у рукі невялічкія кавалачкі золата, але раптам пачалі яны хутка расці. Ён адкінуў іх і паспрабаваў уцячы, але тыя ператварыліся ў вялікія валуны і паглынулі пад сабой Цыбулевіча, а потым ператварыліся ў пыл. Лекс таксама ператварыўся ў пыл. Так золата назаўсёды засталося з ім. А далей легенда про Минск расказвае, што пыл ператварыўся ў хмару, якая прасыпалася жахлівым пылавым дажджом па-над Менскам. Захапіла горад хвароба, і не было ад яе выратавання. Яна здавалася, не збіралася сыходзіць з горада, пакуль не забярэ ўсіх. І аднойчы, распавядаюць мифы Беларуси, адзін манах прысніў сон, што каб адвесці гэтую бяду, трэба на пагорку на ўскрайку горада ўзвесці касцёл. А той, хто выйдзе яго будаваць, не захварэе. Не надта паверылі менчукі манаху... Але паціху, харонячыся адзін ад аднаго, пачалі прыносіць на той пагорак залатыя грошы. Хто прыносіў талер, хто жменю, а нехта нават мяшочак, і пакідалі там, але будаваць ніхто не заставаўся. І атрымалася там вялікая золотая горка. Знайшліся ўрэшце людзі, якія пачалі будаваць, у асноўным гэта былі жабракі, якім не было чаго траціць. А пабачыўшы, што сапраўды тыя, хто будаваў, не хварэлі, ўвесь горад сабраўся ў талаку. Хутка касцёл святога Роха, ахоўніка ад розных хвароб, быў узведзены. І хвароба пакінула Менск. А тое месца, дзе і дагэтуль стаіць касцёл, з тых часоў стала вядома, як прадмесце Мінска Залатая Горка. Вось такія цікавыя мифы и легенды маюцца, іх захавала беларуская культура. Ці спадабалася вам? Пішыце ў каментарах! ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку:
❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Аўтар текста Сяргей Беркутаў ► Агучванне Алесь Ждановіч ► Аператар Алена Вахрамеева ► Рэжысёр мантажа Гогі Хочалава ► YouTube менеджар Тамара Кудзевіч — — — ❗️ У відэа выкарыстана: ► Музычная кампазіцыя С. Бутоўскага, напісаная для Добрага канала: ▪️ Legends That Stones Can Tell — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска. Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. -- Сяргей Беркутаў. Праект "Паданні старога месца": ▪️ Залатая Горка і помслівы скнара | Паданне пра Залатую Горку: як не даць злосці панаваць над лёсамі? | Міфы Беларусі / Карані і вытокі – Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #СяргейБеркутаў #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #минск #легенды

Смотрите также