Цмок і прыгажуня | Паданне пра Лукомскага цмока: трагічная гісторыя кахання | Беларуская міфалогія

Кажуць, калісьці цмокаў было так многа на тутэйшых землях, што іх нават назвалі краінай цмокаў. Вось паслухайце пра таго, каго беларуская міфалогія заве цмок Лукомскі. Багута намагалася сабраць казлянят, якія разбягаліся. Хуста спаўзла з русявай галавы. Шчокі заружавелі, на ілбе зайгралі кроплі поту – але вочы, нязважна на стому, па-ранейшаму гарэлі пракудлівым агнём. Тым самым, што так вабіць лукомскіх хлапцоў. Да 16-гадовай прыгажуні ў залёты паходжвалі ледзь не ўсе дзецюкі Абузер’я. І вось жа ліха! Казляняты кіраваліся менавіта туды, куды было забаронена хадзіць, дзе, казалі міфы, сярод ляснога гушчару ляжыць зачараваны Камень-кравец. А ў ім жыве Змей-Цмок. Часамі над наваколлем чуўся гул, рык ды ляскат. Тады бацькі хавалі дзяцей пад печкі! Славянская міфалогія расказвала, што Цмок (дракон) ляціць ваду з возера смактаць. А хто яму спадабаецца – ухопіць і сабе пад камень зацягне! А яшчэ ён чараўнік, можа ў каго заўгодна перакінуцца. Але як з ім па-добраму, то і ён зла не зробіць. Ды ўсё ж на вочы яму лепей не трапляць! І ўсё ж некаторыя хадзілі да яго жытла. Багацеі неслі золата ды дыяманты ў падарунак. А бяднота апошнюю дробную манетку. Пакладуць на камень і чакаюць побач. Па нейкім часе падарунак знікаў. А на яго месцы з’яўлялася прыгожае адзенне. Ніколі яно не зношвалася. А гаспадар яго хутка рабіўся багацеем, сведчылі міфы Беларусі. Дзяўчына зайшла ў лес. І там страх знік. Наадварот, зрабілася спакойна. Птушкі спявалі пераліўней і званчэй, расліны цвілі ярчэй, пахлі саладзей. Пачулася мэканне неслухаў, і Багута рушыла ў той бок. Выйшла да вялізнага валуна. Казляняты скакалі, а побач стаяў хлопец. Які ён быў гожы! А як зірнуў на яе ярка-зялёнымі вачыма, у дзяўчыны ажно дух заняло.Хлопец паабяцаў дапамагчы згуртаваць казлянят. Але спачатку падарыў прыгажуне шыкоўную вышываную сукенку. Адзенне само абхапіла ладны стан дзяўчыны. Высветлілася, что хлопец – цмок і даўно прыгледзеў Багуту, калі лятаў над Абузер’ем. Сказаў, што яго клічуць Базылём і прапанаваў дзяўчыне стаць яго жонкай. Тая адмовілася і ўцякла дадому. Казляняты аказаліся ў сваіх загонах, а новая сукенка ператварылася ў яе ранейшую. Але пасля паўставалі перад Багутай ласкавыя ярка-зялёныя вочы і чуўся аксамітны голас. І цяпер, калі даносіўся з неба гул, Багута не хавалася, а ўзіралася ў неба. Але Змей-Цмок не паказваўся. Засумавала Багута. Зрэшты не вытрымала: пабегла да цмочага дому. Толькі ў лясок зачараваны зайшла – зноў у падараваных Базылём строях аказалася. Той узнік побач. І расказаў, што калі смокча з возера ваду, ператварае яе ў аблокі, каб быў дождж. Так ён клапоціцца пра ўсё жывое. А ў навальніцу хаваецца пад каменем, бо Пярун будзе цэліць бліскавіцай у яго, помсціць за тое, што драконы служылі яго ворагу – Вялесу. А далей яны шчасліва зажылі разам, кажуць мифы Беларуси. Ён лятаў аблокі гуртаваць, а яна па гаспадарцы завіхалася. Пад каменем месціўся палац з мноствам пакояў, скарбніцу напаўнялі золата ды каштоўныя камяні – і маладыя не цярпелі ад галечы. Але аднойчы вярнуўся Цмок пасля доўгай працы і не знайшоў Багуту дома. Паляцеў шукаць ды ўбачыў ажно за Лукомскім возерам - яна там травы збірала. Апусціўся Змей ля жонкі і лёг адпачыць, а яе папрасіў пільнаваць навальніцу. Але дзяўчына забылася. Раптам бліснула маланка і прагрымеў гром, Базыль прачнуўся, і паляцеў да свайго Каменя, каб схавацца. Але над возерам Пярун ляснуў яго бліскавіцай. Змей упаў у ваду. А Багута ад адчаю кінулася следам за мужам у ваду і таксама загінула. Пачаўся дождж, ішоў ён амаль месяц, набліжаўся патоп. Старыя людзі ўзгадалі мифы о драконах, што трэба пахаваць цмока, і дождж скончыцца. Так і зрабілі. І залёва спынілася. Гэты самы курган – Магіла Змея – дагэтуль бачны ля Лукомскага возера. Але канчаткова Цмок не знік, сцвярджае белорусская мифология. Ён вяртаецца ў Лукомскі край пасля кожнай навальніцы – вясёлкай, што адным канцом заўсёды ў возера нахілёная. Гэта ён клапоціцца пра сваю зямлю - цягне ваду на неба і гуртуе аблокі. Вось такія цікавыя белорусские мифы маюцца, іх захавала славянская мифология. Ці спадабалася вам? Пішыце ў каментарах! ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку:
❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Аўтар текста Вальжына Валяшчук ► Агучванне Алена Вахрамеева ► Рэжысёр мантажа Гогі Хочалава ► YouTube менеджар Тамара Кудзевіч — ❗️ У відэа выкарыстаны: ► Музычныя кампазіцыі С. Бутоўскага для Добрага канала: ▪️ To The Distant Shores ▪️ Through The Times ▪️ Northern Fjords — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска, які аб'ядноўвае незалежных аўтараў. -- Праект "Паданні старога месца": ▪️ Цмок і прыгажуня | Паданне пра Лукомскага цмока: трагічная гісторыя кахання | Беларуская міфалогія / Карані і вытокі – Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды

Смотрите также