Пярун і збеглая жонка | Паданне пра Мокаш: з нябёс у апраметную дзеля кахання | Міфы Беларусі

У яе шмат імёнаў. Шырокімі былі абсягі, дзе ў яе верылі, у тым ліку і беларуская культура мае сведкі аб ёй. Розныя плямёны крыху па-свойму звалі: Макаш, Мокаш, Мокша, Макеша. Яе ўшаноўвалі як багіню шлюбу, нараджэння, урадлівасці, заступніцу жанчын. Яшчэ адзін адказны абавязак Мокашы: кручэнне нітак лёсаў чалавечых і злучэнне іх у адно палатно. Вось толькі адно з паданняў пра яе, што захавалі міфы Беларусі. Прыгожая, вясёлая, станістая Мокаш вельмі любіла спяваць, седзячы за кроснамі. Паўнагалосна, пералівіста – хто пачуе, заслухаецца, спыніцца. Але вось данёсся грукат, ляскат! Спевы адразу сціхлі. Вяртаўся Пярун - муж Мокашы, як сведчаць славянския мифы. Ён пачаў скардзіцца, што яна толькі спявае, і нічога па дому не робіць. Яна паабяцала, што ўсё зараз будзе. Павяла рукой – і ў пячурцы лазні запалаў агонь, у бочцы захадзіў кіпень. Павяла другой рукой – на стале з’явіліся розныя прысмакі. Але ласкавыя словы жонкі не супакоілі грымотніка, раззлаваны, Перун пайшоў у лазню. Надышло Купалле. На закаце ўвесь боскі бамонд тоўпіўся на Лысай гары: і шматаблічныя Ярыла-Купала-Каляда тут, і Жыцень, і Дамавікі з Дамавухамі. На ваўчынай запрэжцы прыбыў Вялес са світай: Марай – багіняй смерці, Зюзем – богам зімы і холаду, цмачанём-недаросткам. А ўжо зазовак з русалкамі – увогуле незлічона! З апошнямі промнямі сонца, прыбылі найвышэйшыя - Род са Сварогам. Славянский бог Перун, як толькі ўсе вітальныя цырымоніі скончыліся, у момант знік у цемрадзі. Толькі раз-пораз недзе здалёк Мокаш чула ягоны раскацісты смех. Сёння ўсё можна. Нават здрада здрадай не лічыцца. Пераскочыў да світання праз вогнішча – і ўсе грахі з цябе далоў. Але Мокаш ніколі такой свабодай не карысталася. Да яе падышоў павітацца Вялес, уладар Наві – царства ніжняга, схаванага, таемнага, апякун свету жывёльнага і разам - усіх творцаў: мінестрэляў, паэтаў, мастакоў. Пра яго звестки маюць і славянская міфалогія, беларуская міфалогія. Ён распавёў, што яму сумна і прапанаваў ёй пагутарыць. У размове прайшла ўся ноч. На золку вярнуўся задаволены бог Пярун. Падазрона зірнуўшы на Вялеса, забраў жонку – і яны пакацілі на Нябёсы. А Вялес рушыў у свае ўладанні. Пацягнуліся абыдённі. Мокаш зноў ткала палотны лёсаў, спявала, пакуль не вяртаўся Пярун. Але цяпер яе голас гучаў больш глыбока, пранікнённа. Аднойчы яна сядзела за кроснамі й спявала, і раптам з адчыненага акна нехта падхапіў. Гэта быў Вялес. Ён расказаў, што прышоў, бо сільна сумаваў без яе, і прапанаваў стаць яго жонкай. Мокаш здранцвела. Самотныя тысячагоддзі з Перуном пранесліся перад вачыма – ды іх усе цяпер засцілі вочы Вялеса. І яна пагадзілася, скочыла з акна проста на рукі Вялесу. Ён загарнуў яе ў плашч – і яны зніклі. Але Пярун іх убачыў, усё зразумеў – і шал ягоны скалыхнуў сусветы! Закаханыя ўцякалі, а следам ляцелі няўмольныя маланкі, страшэнныя ўдары грому і голас раз’юшанага Перуна. Уцекачы змаглі спыніцца, толькі калі трапілі ва ўладанні Вялеса. Пярун адпомсціў тым, што Мокаш на доўгія тысячагоддзі згубіла свой статус вышняй багіні. І калі пакідала апраметную, з’яўляючыся на Зямлі, ператваралася ў агідную згорбленую старую з вялікай галавой і доўгімі рукамі – Макешу, дробнага духа вільгаці, балот і дрыгвы. А як Вялесу выпадала з’явіцца ва ўладаннях Пяруна – тут жа, нават з яснага неба, ляцела ў яго маланка. Ды ўсё гэта не надта непакоіла закаханых. Вялесу і Мокашы было разам добра як ніколі і нідзе. Мір, любоў і спакой панавалі ў іх доме. Вось такія цікавыя мифы Беларуси маюцца, іх захавала белорусская культура. Ці спадабалася вам? Пішыце ў каментарах! ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку:
❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Аўтар текста Вальжына Валяшчук ► Агучванне Алена Вахрамеева ► Рэжысёр мантажа Гогі Хочалава ► YouTube менеджар Тамара Кудзевіч — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска, які аб'ядноўвае незалежных аўтараў. -- Праект "Паданні старога месца": ▪️ Пярун і збеглая жонка | Паданне пра Мокаш: з нябёс у апраметную дзеля кахання | Міфы Беларусі / Карані і вытокі – Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды

Смотрите также