Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Цмок сумуе – народ пакутуе | Паданне пра вернага цмока Вяля | Беларуская міфалогія
Ёсць ля Астраўца незвычайная гара – Замкоўкай завецца. Калісьці даўно стаяў тут замак, сведчыць беларуская міфалогія. Да нашага часу захаваўся ўзгорак ад муроў метраў на 300. Тамтэйшыя жыхары да той гары хадзіць не раяць. Кажуць мифы, у ёй - “дзірулёха” глыбачэзная: уваліцца можна. Кінеш камень, а ён доўга ляціць. І такая ж гара з дзіркай была, кажуць, і пасярод Гальшанаў. Няйначай, гэта уваходы ў падземныя сховы, дзе і жыў вялізны і вусцішны цмок Вяль. Звалі яго так, бо ён верна служыў старажытнаму богу Вялесу – уладару і таго замка, і ўсіх нетраў навакольных. Нават калі замак разбурыўся, адданы дракон не адыходзіў ад яго рэшткаў, бо, кажуць міфы Беларусі, у падземных пячорах тоіліся незлічоныя багацці. “Вернецца гаспадар, а скарб ягоны не парушаны. Можа, тады ён узнагародзіць мяне і адпусціць на волю. Ён жа абяцаў”– так думаў Вяль, не пакідаючы варты. Але ж Вялес усё не прыходзіў. Гады, стагоддзі, тысячагоддзі міналі, аднак нічога не адбывалася ў жыцці гаротнага Вяля. Сяляне ж прызвычаіліся да яго, нават карысць ім была. Бо ні адзін драпежнік і блізка не падыходзіў да іх выпасаў. І ворагі на палёт стралы баяліся сунуцца ў іхнія мясціны. За тое цмока старанна апякалі – спецыяльна для яго выбарную скаціну гадавалі – каб, крый доля, не згаладаўся іх абаронца. Але ж засумаваў Вяль на адзіноце. Пачаў часцей са сваіх падземных сховаў выпаўзаць, на людзей глядзець і думаць, мабыць, да іх папрасіцца. Але ўзгадваў, што ён не хатняя жывёліна. Ды і варту не можа пакінуць. І вырайшыў проста крыху пазабаўляцца: выкалупаў з муроў велічэзны валун і давай яго кідаць, бы мячык, гуляцца - ля гасцінца, дзе людзі ходзяць. Сяляне і здзівіліся, і спалохаліся, але потым супакоіліся, нават усміхацца Вялю сталі. Але да яго ніхто не падышоў. Гэта цмока раззлавала і ён кінуў валун на дарогу. І свайго даймеўся - сяляне пачалі з ім размаўляць! Ды яшчэ як заўзята! Рукамі машуць, крычаць нешта! І пачаў ён так забаўляцца кажнюткі дзень. Год сяляне цярпелі, потым сабралі сход і вырашалі, што рабіць з Вялем. Драконы - не звычайныя істоты, як з імі змагацца? Вясковы прайдзісвет Міхась Цыган адзначыў, што тут сілай – ніяк, толькі хітрасцю. І за ноч сяляне падрыхтавалі “сняданак” для цмока: закалолі вялікага барана, злупілі скуру і залілі ў яе гарачэнную «смалу і серку». Ды паставілі на месца, дзе заўсёды Вяль карміўся. Згаладалы цмок адразу яго праглынуў. Гарачае начынне заліло яму ўсё знутры - і ён памёр, страшэнна пакутуючы, сведчаць мифы о драконах. Спачатку сяляне ўзрадаваліся, але потым вельмі пашкадавалі. Бо як даведаліся навокал, што Астравеччыну болей ніхто не абараняе, адразу і ворагі, і паны са сваімі падаткамі ды законамі панабеглі. А дзікія звяры ўсё часцей і смялей у хлявы сялян панаджвацца сталі. Карацей, шчаслівае ды заможнае жыццё скончылася разам з Вялем. А ўсяго ж толькі і трэба было сялянам, што прыйсці ды спытаць: “Можа, табе самотна, даражэнькі Вяль? Можа, трэба наша дапамога?” І тады, імаверна, гісторыя склалася б інакш. Цікава, золата і дыяманты, якія Вяль сцярог, дагэтуль пад гарой ляжаць? Вось такія цікавыя белорусские мифы маюцца, іх захавала беларуская культура. Ці спадабалася вам? Пішыце ў каментарах! ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку: ❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Аўтар текста Вальжына Валяшчук ► Агучванне Алена Вахрамеева ► Рэжысёр мантажа Гогі Хочалава ► YouTube менеджар Тамара Кудзевіч ❗️ У відэа выкарыстаны: ► Музычныя кампазіцыі С. Бутоўскага для Добрага канала: ▪️ Mountain Village ▪️ By The River — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска, які аб'ядноўвае незалежных аўтараў. -- Праект "Паданні старога месца": ▪️ Цмок сумуе – народ пакутуе | Паданне пра вернага цмока Вяля | Беларуская міфалогія / Карані і вытокі – Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды