RALLA - Хадзіў-пахадзіў

Купальская балада. Словы, мелодыя - традыцыйныя. Аранжыроўка, адаптацыя - RALLA folk duo. Дар'я Зуева - скрыпка, спеў Алена Кандыба - басэтля, спеў Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю, Сеяў-рассяваў васілёчкі. Васількі мае дарагія, Ды хто ж вас будзе паліваці? Мамка старая, сястра малая, А жонка мая на Дунай пайшла, На Дунай пайшла хусты мыці, Пайшла на Дунай, не вярнулась. А ці яна там утанула, А ці яна там заблудзіла? А ці яна там заблудзіла, А ці яе там звяры з'елі? Ды каб жа яна утанула, - Ціхі бы Дунай ўскалыхнула; Ды кабы жа яна заблудзіла, - Ды усе б лясы пасушыла; Ды каб жа яе звяры з'елі, - Лясы і бары зашумелі б. Дык, знаць жа, яна ўкрадзёна, У чужую краіну завязёна! Песня запісана Рыгорам Раманавічам Шырма ў 1929 годзе ў Вільні ад Язэпа Драздовіча. Апублікавана ў серыі "Беларуская народная творчасць. Балады. Том II", Нумар 618 © 2024 Ralla ℗ 2024 Ralla

Смотрите также