VIDEO
Зрушце - гэта інтэрпрэтацыя традыцыйнай вясельнай песні з Ганцавіцкага раёна, у якой раскрываецца сюжэт пра ад'езд маладой да маладога падчас вясельнага абраду і смутак маці па страчанай дачцэ. У нашай песні спалучаецца дзве мелодыі - менавіта песенная, а таксама танцавальны найгрыш "Мяцеліца", які мы ўплялі ў музычную структуру і выкарысталі ў якасці рытмічнай асновы. Мелодыя песні, cловы - традыцыйныя Музыка, інтэрпрэтацыя, аранжыроўка - Дар'я Зуева, Алена Кандыба Тэкст песні: Зрушце да коні зрушце З двара да памаленьку З двара да памаленьку За вароты да паціхеньку Коб жэ я не ўчула Як мая мамка плача Як мая мамка плача Па садочку жэ ходзячы Па садочку жэ ходзячы З вішнямі да гаворачы Вішні да вы мае вішні Бяруць да мяне мыслі Без майго дзіцяці Да некаму вішні да пашчыпаць Зрушце да коні зрушце З двара да памаленьку З двара да памаленьку За варота да паціхеньку Скрыпка, вакал - Дар'я Зуева Віяланчэль, вакал - Алена Кандыба Запіс інструментаў - Ягор Юрчык Запіс голаса - Антон Акімаў Звядзенне, майстарынг - Вінсэнт Янчы Вокладка - Андрэй Строцаў, Алена Кандыба © ℗ 2024 Ralla