VIDEO
Ралля спявае інтэрпрэтацыю веснавой песні з вёскі Рагадашч Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Арыгінал песні знаходзіцца ў аўдыёдадатку да кнігі "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Том 4. Брэсцкае Палессе" Тэкст песні Ой прылецелы галочкі селі ў чатыры радочкі(ы) Ой дэсь у(в)зяўся горлычок Ой дэсь узяўся сывенькі Тые галочкі разогнал Шо й найцернейшу собі ўзяў Шо й найцернейшу собі ўзяў На ее пер'ечко й опустыв Да ее пер'ечко й опустыв Да і ее мясо сам із'еў Повыходылі дзевочкы сталі ў чатыры радочкі Ой дэсь узяўся жэнішок Ой дэсь узяўся й молоды Тые дывочкі разогнал Шо й найхорейшчу собі ўзяў Тые дывочкі разогнал Шо й найхорейшчу собі ўзяў Мелодыя і тэкст традыцыйныя. Аранжыроўка, музыка, кампазіцыя - Алена Кандыба і Дар'я Зуева Звядзенне, майтарынг - Вінсэнт Янчы Фотаздымак - Анастасія Дарашэнка © ℗ 2024 Ralla