Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю // гурт RALLA

RALLA Жаночы дуэт, які спалучае традыцыйны спеў і індывідуальнае прачытанне беларускіх мелодыі ў суправаджэнні скрыпкі і басэтлі. Дар'я і Алёна - спявачкі і музыкі традыцыйнага стылю, якія эксперыментуюць са сваім гучаннем, спрабуюць пашырыць свае творчыя межы і шукаюць шляхі выказацца - праз працу з беларускімі тэкстамі, мелодыямі і рытмамі. Максімальна захоўваючы аўтэнтычны выгляд традыцыйнай песні, дуэт прыўносіць у яе частку саміх сябе і свой унутраны свет. _____ Песня запісана Рыгорам Раманавічам Шырма ў 1929 годзе ў Вільні ад Язэпа Драздовіча ↓ Апублікавана ў серыі "Беларуская народная творчасць. Балады. Том II", Нумар 618 ↓ Расчытана з нотаў Наталляй Сыч, апублікавана ў тэлеграм-канале "Час спяваць":
↓ Творчая інтэрпрытацыя – гурт RALLA: https://instagram.com/ralla_folk?igsh...
Дар'я Зуева - скрыпка, голас Алена Кандыба - басэтля, голас _____ Тэкст: Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю, Сеяў-рассяваў васілёчкі. Васількі мае дарагія, Ды хто ж вас будзе паліваці? Мамка старая, сястра малая, А жонка мая на Дунай пайшла, На Дунай пайшла хусты мыці, Пайшла на Дунай, не вярнулась. А ці яна там утанула, А ці яна там заблудзіла? А ці яна там заблудзіла, А ці яе там звяры з'елі? Ды каб жа яна утанула, - Ціхі бы Дунай ўскалыхнула; Ды кабы жа яна заблудзіла, - Ды усе б лясы пасушыла; Ды каб жа яе звяры з'елі, - Лясы і бары зашумелі б. Дык, знаць жа, яна ўкрадзёна, У чужую краіну завязёна!

Смотрите также