Песня як у дудку // Ганна Бурак пра народны спеў на Тураўшчыне

Ганна Бурак – народная спявачка з-пад старажытнага Турава. Яна нарадзілася і жыве ў аграгарадку Рычоў Жыткавіцкага раёна. З маленства спявала з бацькам, а пасля – разам з аднавяскоўцамі. У народным фальклорным ансамблі “Дубравіца” рычоўцы спяваюць так, як некалі гэта рабілі іх дзяды і прадзеды. Мясцовы спеўны гурт сабраў у 1950 годзе тагачасны дырэктар школы Васіль Лукашэвіч. Ганна Мікалаеўна аднавіла дзейнасць ансамбля у 1980-я гг., а з 1999 года стала яго кіраўніком. Менавіта “Дубравіца” прэзентуе спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці–Сцвігі, які з’яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Чым адметная традыцыя лакальнага спеву? Ганна Бурак распавядае пра “кручкі”, мужчынскі і жаночы спеў, дыханне, акампанемент, дзеліцца спеўнымі скарбамі рычоўцаў, а таксама разважае пра народнае гучанне і манеру выканання, калі голас льецца, а песня ляціць. ВІДЭА ПА ТЭМЕ Міхайлаўскі кермаш у вёсцы Рычоў // 21.11.22 Глядзець відэа на канале Authentic Belarus:    • Міхайлаўскі кермаш у вёсцы Рычоў // 21.11.22   Журавіны / Žuraviny    • Журавіны / Žuraviny   00:50 Традыцыі на Міхайлаўскі кермаш у Рычове 02:38 Любоў да народных песень і танцаў – ад бацькі 03:56 Зараджэнне і адраджэнне спеўнага гурта ў Рычове (1950-1980-я гады) 07:34 Чаму “Дубравіца”? хто спяваў у гурце? 09:03 Як дамаўляліся, каб сямейнікі адпускалі на спевы ў клуб? 13:53 “Хацелі даказаць, што рычоўцы лепш спяваюць” 14:51 Успаміны пра спеўнае дзяцінства 19:54 Голас, якім мы спяваем 22:05 Праца з дыханнем 24:02 Спеў у памяшканні і на адкрытым паветры 25:50 Традыцыйныя песні – не пад акампанемент 27:27 Як спяваць, каб слухачы нешта адчувалі 27:57 Абрадавыя песні ў рэпертуары “Дубравіцы” 31:05 Фотаздымкі з архіва Ганны Бурак 35:06 Лесавыя песні 40:10 Сімвалізм і схаваныя сэнсы ў тэкстах народных песень 41:37 Песні ўласнага сачынення 42:52 “Дубравіца” сёння 44:01 “Народнае пеніе, народны голас” 48:52 Як арганізавана праца ў “Дубравіцы”, новыя песні ў рэпертуары 53:36 “Спеты калектыў” 56:15 Як захаваць голас? 58:36 Мужчынскі і жаночы спеў 01:01:29 Пераемнасць 01:06:37 Новыя песні і напетыя песні 01:09:01 “Песня памагае жыць” Падрыхтоўка і правядзенне інтэрв'ю, тэкставае суправаджэнне відэа, таймкоды: Вікторыя Пяткевіч Здымкі, мантаж: Аляксей Піскун

Смотрите также