Ты прыехаў

Верш Юрвся Шамецька ---------------------------------------- Неба падае з рук… Пачынаецца восень… Светлагорскія сосны ўрастаюць у просінь. Суцяшаюся цішай напярэдадні ночы, шлях шукаю з вакзала, што лёс напрарочыў. Мне пашарпанасць сцен не дае памыліцца… Ты мяне сустракаеш, мне ўжо не спыніцца. А сумненні даўно спадзяванняў не варты… — Ты прыехаў? Паедзеш, напэўна, не заўтра? І пяшчотна глядзіш… Небу робіцца лёгка, Баха граць не спыняецца радыёкропка. І збірае ў раку неба кропелькі волі… — Без цябе я назад не паеду ніколі.

Смотрите также