Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Верш - Юрася Шамецька ------------------------------------------ Ведаю, што дзе б я ні быў і колькі ўсяго ні пабачыў, толькі неба выглядае адзіна. Ці ў шчымлівым і настуджаным Мінску з яго цёмнымі вокнамі, у якіх лепш за ўсё адлюстроўваюцца людзі на вуліцы; ці на парыжскай Эйфелевай вежы, якая хоча быць вышэйшай за ўсё ў горадзе — і гэта ёй удаецца; ці ў вёсцы Ільяны, дзе катаеш гумавыя балоны і пазней, расклаўшы іх на Купалле, запальваеш так, каб агонь быў бачны як мага далей; ці стаіш каля нью-ёркскай статуі Свабоды з яе паходняй, якой хочацца запаліць вышыні нябёсаў. Мяняюцца надвор’е, колеры наваколля, яго настрой, але неба заўсёды выглядае аднолькава сапраўдным, выглядае так, што не дае магчымасці памыліцца ў адчуванні, што неба адно на ўсіх.