Вызваленню Сяргея Ціханоўскага прысвячаецца! Чакаем усіх палітычных зняволеных на волі!!!

«Гэты шлях» Словы: Сяргей Ціханоўскі Пераклад: Макс Шчур Музыка: Сяргей Космас Харавая аранжыроўка: Галіна Казіміроўская І гэты шлях, які мы ўсе прайшлі, не кінем мы. Нам не забыць, як сталі на чале, каб лепей жыць. З той барацьбы паўстала наша нацыя ужо назаўжды. Не марна ўсё! У гісторыю імёны нашы увайшлі. Як нас хапалі і кідалі ў аўтазакі. Як пачалі збіваць людзей, якія праўду прагнулі спазнаць. І тыя смерці, як бяззброўных забівалі каля дома. А што ўзамен? Уключалі песні нам дыджэі перамен. І гэты шлях, які мы ўсе прайшлі, не кінем мы. Нам не забыць, як сталі на чале, каб лепей жыць. З той барацьбы паўстала наша нацыя ужо назаўжды. Не марна ўсё! У гісторыю імёны нашы увайшлі. І гэты страх саўдзельнікаў ён баязліўствам скрозь прапах. Разбураныя сем’і, знявечаныя лёсы ў змрок зніклых на судах. Дык адкажы, няўжо гатовы здацца і забыць пра ўсё? Мы не павінны здрадзіць тым, хто пацярпеў за лепшае жыцце. Са шляху, які мы ўсе прайшлі, не збочым мы. Нам не забыць, як сталі на чале, каб лепей жыць. З той барацьбы паўстала наша нацыя ужо назаўжды. Не марна ўсё! У гісторыю імёны нашы увайшлі. Няхай вакол турма, свабода яна ўнутры, Углыб сябе зірні, паўстань за свае правы! Няхай вакол турма, свабода яна ўнутры, Углыб сябе зірні, паўстань за свае правы! Маршы свабоды навек застануцца ў сэрцы народа! Цяпер ганарусь усім сэрцам сваім, што я беларус! Падтрымаць новы альбом "Наша песня" можна па спасылцы:
Падпісвайцеся на "Вольны Хор" у сацсетках: ○ YouTube:    / volnychor   ○ Telegram:
○ Instagram:   / volnychoir   ○ Facebook:   / volnychoir   Падтрымаць “Вольны хор: ○ https://www.donationalerts.com/r/voln...
○ праз сэрвіс Patronite:
○ праз PayPal: volnychoir@gmail.com

Смотрите также