Зорачкі | VOLNY CHOR - Вольны хор

Тры гады мы жывем у выгнанні. Тры гады прагнем вярнуцца дадому. Тры гады нясем беларускія песні па свеце і распавядаем пра наш край. Беларусь! Мы прысвячаем табе гэту песню, мы спяваем для цябе. Ты ў нашых думках і сэрцах. Жыве Беларусь! Зорачкі Словы і музыка Сяргея Новіка-Пяюна Апрацоўка Галіны Казіміроўскай Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць, Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць. Трэці год як на выгнаньні ў чужыне Трэба мучыцца душой і сэрцам мне Ўночы зорачкі прыветліва мігцяць, Быццам зь неба на мяне яны глядзяць... Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне Ў маёй роднай – ды далёкай старане? Беларускай песьні роднае пад тон Зааром мы і засеем свой загон. Беларускі гімн свой родны запяём З новай верай, з новай сілай зажывём Ўночы будзем мы на зоркі паглядаць Што, як сёньня, будуць ў небе зіхатаць... – Занясіце ж вы, пакуль ня бліснуў сьвет, Зоркі мілыя, бацькам маім прывет! Падпісвайцеся на "Вольны Хор" у сацсетках: ○ YouTube:    / volnychor   ○ Telegram:
○ Instagram:   / volnychoir   ○ Facebook:   / volnychoir   Падтрымаць “Вольны хор: ○ https://www.donationalerts.com/r/voln...
○ праз сэрвіс Patronite:
○ праз PayPal: volnychoir@gmail.com

Смотрите также