Гэты шлях

Альбом: Наша песьня Гэты шлях Словы: Сяргей Ціханоўскі Пераклад: Макс Шчур Музыка: Сяргей Космас Апрацоўка: Галіна Казіміроўская Выканаўца: Вольны Хор Дырыжор: Галіна Казіміроўская Запіс, мастэрынг: Павал Сініла Дызайн: Ксенія Хвастоўская Аўтарскія правы: Вольны хор
Падпісвайцеся на "Вольны Хор" у сацсетках: ○ YouTube:    / volnychor   ○ Telegram:
○ Instagram:   / volnychoir   ○ Facebook:   / volnychoir   Падтрымаць “Вольны хор: ○ https://www.donationalerts.com/r/voln...
○ праз сэрвіс Patronite:
○ праз PayPal: volnychoir@gmail.com ○
І гэты шлях, які мы ўсе прайшлі, не кінем мы. Нам не забыць, як сталі на чале, каб лепей жыць. З той барацьбы паўстала наша нацыя ўжо назаўжды. Не марна ўсё! У гісторыю імёны нашы ўвайшлі. Як нас хапалі і кідалі ў аўтазакі, Як пачалі збіваць людзей, якія праўду прагнулі спазнаць. І тыя смерці, як бяззбройных забівалі каля дома. А што ўзамен? Уключалі песні нам дыджэі перамен. І гэты шлях, які мы ўсе прайшлі, не кінем мы. Нам не забыць, як сталі на чале, каб лепей жыць. З той барацьбы паўстала наша нацыя ўжо назаўжды. Не марна ўсё! У гісторыю імёны нашы ўвайшлі. І гэты страх саўдзельнікаў, ён баязліўствам скрозь прапах. Разбураныя сем’і, знявечаныя лёсы ў змрок зніклых на судах. Дык адкажы, няўжо гатовы здацца і забыць пра ўсё? Мы не павінны здрадзіць тым, хто пацярпеў за лепшае жыццё. Са шляху, па якім мы ўсе прайшлі, не збочым мы. Нам не забыць, як сталі на чале, каб лепей жыць. З той барацьбы паўстала наша нацыя ўжо назаўжды. Не марна ўсё! У гісторыю імёны нашы ўвайшлі. Няхай вакол турма, свабода — яна ўнутры, Углыб сябе зірні, паўстань за свае правы! Няхай вакол турма, свабода — яна ўнутры, Углыб сябе зірні, паўстань за свае правы! Маршы свабоды навек застануцца ў сэрцы народа! Цяпер ганарусь усім сэрцам сваім, што я беларус!

Смотрите также