Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
«Блог Усяслава Чарадзея» Павал Касцюкевіч. Першая частка
Слухаць цалкам: Легендарны Усяслаў Чарадзей не ёсць полацкім князям, які часам знянацку ператвараецца ў ваўка, а наадварот - вольным зверам, які раз-пораз неахвотна залазіць на полацкі трон і ў людскія адзежыны. На старонках свайго запаветнага блога гэты мірны ваўкалак-вегетарыянец дзеліцца з чытачом, як гэта — апынуцца ў княскай скуры і кіраваць старадаўнім Полацкам княствам. Блогу Чарадзей давярае ўласныя шляхетныя перажыванні, скардзіцца на недасканаласць і адсталасць сучаснага яму сярэднявечнага чалавечага грамадства, дзеліцца аб прагрэсіўных навінках ляснога мегаполісу, а таксама расказвае пра сваё неймавернае падарожжа ў часе па тысячагадовай рацэ беларускай гісторыі. Аўтар выказвае падзяку Ніне Шыдлоўскай і Алене Макоўскай, каардынатарам кампаніі. Чытае: Ісай Свістулькін 00:00:00 Уступ і прадмова ад Юліі Ляшкевіч 00:02:22 Пост No 1. Пра тое, што часам двухаблічнасць≠двудушнасць. 1091 г. Май 00:05:24 Пост No 2. Пра несправядлівасць. 1091 г. Май 00:07:39 РАЗДЗЕЛ 1. «...А сам поначы ваўкалакам гуляў» 00:18:28 Пост No 3. Пра каханне. 1091 г. Май 00:21:34 *** 00:30:15 Пост No 8. Пра агульнаславянскія карані. 1065 г. Май 00:32:40 *** 00:35:16 Пост No 5. Пра кіеўскі пасад і нерэальныя патрабаванні. 1068 г. Май 00:37:50 Пост No 6. Пра дэманстрацыю вегетарыянцаў і драпежных вавёрак. 1091 г. Сакавік 00:40:21 *** 00:41:22 Пост No 7. Пра фенаменальны слых і цвікі на троне. 1091 г. Сакавік 00:43:45 Пост No 9. Пра сярэднявечную паліткарэктнасць. 1060 г. Май 00:48:01 Пост No 10. Пра прарочы сон Чарадзея з пісьменнікам Уладзімірам Арловым. 1065 г. Чэрвень 00:51:34 Пост No 11. Пра аўтарскія правы на Сафійскі сабор. 1091 г. Чэрвень 00:54:22 *** 01:00:56 Пост No 14. Пра Чорны Каптурок 01:04:50 Пост No 12. Пра заснаванне Вільні 01:07:55 Пост ужо не 12, але яшчэ не 14. Пра сустрэчу Усяслава Чарадзея з Гарві Лі Освальдам 01:11:18 ***