Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Слухаць цалкам: Біяграфічны твор пра сталенне ў СССР і пошукі сябе як беларуса, як еўрапейца, як паспяховага чалавека родам з краіны, дзе паспяховасць не віталася. Галоўны герой рамана Геня Руд нарадзіўся ў Менску ў сям'і ўніверсітэтцкіх выкладчыкаў. Пасля нараджэння Гені бацькі атрымліваюць кватэру ў сталінскім доме на Круглай Плошчы (цяпер плошча Перамогі), дзе галоўны герой і правёў палову жыцця. Ад «Дзюшэса» да цукерак «Чырвоны мак» — усе радасці савецкага дзяцінства былі яму даступныя, у адрозненне ад магчымасці проста адкрыць візу і паехаць у капіталістычны свет. Але вось ён ужо п’е India Pale Ale недзе ў ваколіцах Trafalgar square і прапануе нам усім аптымістычна глядзець у будучыню: аднойчы ён ужо назіраў, як разваліўся сімбіёз выпраўленча-працоўнага лагера з казармай і калгасам. Увага! Кніга змяшчае ненарматыўную лексіку, а таксама апісанне сцэн ужывання алкаголю і наркатычных сродкаў. Рэкамендуецца для праслухоўвання асобам, старэйшым за 18 гадоў. “Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!” Уладзімер Арлоў "Не помніцца, калі апошні раз чытаў падобны тэкст у нашай літаратуры, каб усміхаўся і крышачку нават зайздросціў. Зноў жа, была боязь, што аўтара напаткае дыхавіца яшчэ да паловы рамана, але ён утрымаў планку да фінішу". В.Г. Кніга патрапіла ў спіс 100 лепшых кніг 2023 году, які склалі на сайце bellit.info. Выдавецтва папяровай версіі - "Gutenberg Publisher" (2023 год) Чытае: Алег Гарбуз