Далягляд #4: Ірына Джыгіла

Госця выпуску Ірына Джыгіла – фатографка з Палесся, якая зараз жыве ў Берліне. Здымаць Іра пачала ў 10 гадоў, пасля таго, як тата падарыў на дзень нараджэння танны Кодак. Працягвае здымаць на стужку і зараз, але на “больш крутыя” камеры. Ірына Джыгіла: “Я ніколі не вучылася фатаграфіі, усё адбывалася арганічна – проста здымала сяброў, катоў, сабак, выпадковых мінакоў. Праз 20 гадоў я таксама гуляю і назіраю: мне трапляюцца вясёлыя, сумныя, прыгожыя і пачварныя моманты – і іх я забіраю з сабою на стужцы. Карацей кажучы, я заўсёды на місіі”
  / jigilo   У чацвёртым эпізодзе мы ўзгадваем дзяцінства, гаворым пра аналагавую фатаграфію, ўплыў атачэння, лайк, які вызначае прафесію, пра Мінск, любоў да Беларусі, праекты Ірыны Джыгіла Baba Ira, Motherland, God is a Woman, On a mission, здымкі на вуліцы, як стаць заўважным у Берліне, пра прадчуванне кадра, продаж прынтоў, колькі часу затрачваецца на заяўкі на фестывалі і конкурсы, а колькі на здымкі, марым пра паездкі на арт-рэзідэнцыі. Таксама Ірына распавядае пра тэму жаночасці ў сваёй фатаграфіі Яўген Атцецкі   / yauhen_attsetski   Кацярына Кузьмічова
  / katerina_kouzmitcheva   Таксама ў падкасце ўзгадваюцца: Камера Yashica T5 Тэрмін Ugly Beauty Стужка Kodak Portra 400 Фатографы Аляксей Кісялёў, Аляксандр Гронскі і Яўген Мохараў Праект Валерыі Мітэльман Miss Minsk, 2007
Арт-маркет у Берліне BAAM
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа   / fsh1minsk   Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
Дзякуй, што слухаеце нас!

Смотрите также