Зміцер Вайцюшкевіч - Вясновы дзень (2004)

"Паравоз кахання" Словы Рыгора Барадуліна (правапіс дарэформенны)

Вясновы дзень быў радасьцю даўгі, Ды скарацеў, зрабіўшыся зімовым. Цяпер даўжэе ноч маёй тугі, Яна не падуладная замовам. Я разумею ноч, а мне яна Не паспрыяе, не паспагадае. Тады было сьвятло, была вясна, Цяпер азябла цемра галадае. А ўсё таму, што Вас няма са мной, А Вы былі калісьці ці ніколі, Былі маёй зялёнаю вясной, Вясёлаю бярэзінаю ў полі. Як той бяздушны вецер, я п'янеў, І быў зялёны я ў сваім наіве. Быў добры першы гром, і першы гнеў, І першы сьлед на некранутай ніве. Штоноч даўжэе ноч маёй тугі, Радзей вясновае сьвітаньне сьніцца. Зьвіняць майго адчаю ланцугі. Самота беспрасьветная цямніца.

Смотрите также