Далягляд #3: Вольга Мжэльская

Госця выпуску Вольга Мжэльская – арт-менеджэрка і куратарка. Нарадзілася ў Мінску, з 2021 года жыве ў Варшаве. Aдна з сфераў цікавасці – праца з супольнасцямi. Супрацоўнічае з культурнымі інстытуцыямі як медыятарка беларускай супольнасці. Аўтарка праекта па інтэграцыі беларускіх дзеячаў культуры ў Польшчы і ініцыятывы «Język Kultury». Куратарка адукацыйных і выставачных праектаў. Супрацоўнічае з такімі ўстановамі, як Музей сучаснага мастацтва (MSN), Дом культуры старога горада (SDK) і галерэя «Promocyjna», Варшаўская культурная абсерваторыя (WOK). Аўтарка блога пра беларускае мастацтва Little Hedonist у Інстаграм. У 2005–2007 вучылася фатаграфіі ў творчых майстэрнях Валерыя Лабко. На фотафестывалі ў Лодзі, 2024 Вольга арганізоўвала выставу беларускіх фотакніг і сустрэчу пра інфраструктуры для беларускай фота-супольнасці.   / olga.mzhelskaya     / mzhelskaya_art   У трэцім эпізодзе мы сустракаемся з Вольгай Мжэльскай ужывую падчас найбуйнешага фотафестываля ў Лодзі. У гэтым выпуску Вольга распавядае пра тое, як трапіла на фотафестываль, пра стэнд беларускіх фотакніг, як вучылася фатаграфіі ў Валерыя Лабко, у чым сутнасць работы куратара, пра свой першы нечаканы перфоманс і як стаць заўважным беларускаму аўтару. Падчас размовы мы разважаем пра фотакнігі і праекты, якія нас уразілі на фотафестывалі ў Лодзі, пра прычыны няўпэўненасці беларускіх аўтараў, пра крытыку і пра актыўнасць беларускіх мастакоў за мяжой. Таксама мы гаворым пра ролю памылак, дзелімся нашым стаўленнем да панэлек у кантэксце праекта Кацярыны Кузьмічовай «Betonium» і пра важнасць каманднай работы. Яўген Атцецкі   / yauhen_attsetski   Праект «Плошча перамен»
Кацярына Кузьмічова
  / katerina_kouzmitcheva   Праект «Betonium»
Фотафестываль у Лодзі
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца: ‘The Sochi Project’, Rob Hornstra and Arnold van Bruggen ‘Generation Wealth’, праект Lauren Greenfield Фотакніга «Змена» Дзмітрыя Брушко, прысвечаная фатаграфіі яго бацькі Сяргея Брушко Зін Кацярыны Кузьмічовай ‘Betonium’ Фотакніга Яўгена Атцецкага «Плошча перамен» Праект ‘Oniryczna rzeczywistość’ і адзін з аўтараў выставы Michał Bugalski Праекты і аўтары з фотафестываля ў Лодзі, якія ўзгадваюцца ў падкасце: ‘Soft Spot’, Michalina Kacperak ‘The Hero Mother and The Hero Father’, Peter Puklus ‘In Praise of Shadows’, Tomasz Kawecki ‘The Real Edges’, Adrien Selbert 'Death Landscape', 'Eternal U', Hubert Humka Выдавецтва BlowUpPress ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа   / fsh1minsk   Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
Дзякуй, што слухаеце нас!

Смотрите также