Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
"Радуйся, Дзева Маці" - гэта пераклад візантыскага старажытнага гімну Αγνή Παρθένε Δέσποινα. Уладарка, Дзева Чыстая, Святая Багародзіца, Радуйся, Дзева Маці Царыца, Маці Дзева, Пакрове і Заступніца Вышэйшая за неба, за прамяні чысцейшая Ты радасце ўсіх дзеваў, за ангелаў вышэйшая Святлейшая за сонца, Марыя найяснейшая За ўсё нябеснае войска Уладарка найсвяцейшая Марыя Уладарка, святая Вечнадзева Бязгрэшная нявеста, сусвету Каралева Гасподняя абранніца, прычына нашай радасці Святая Дзева, Царыца, І найсвятая Маці Вышэйшая за хэрувім, хвалы, пашаны годная Слаўнейшая за сэрафім, Марыя, ласкі поўная Узрадуйся, спеў херувім, усцешся, спеве ангелаў Узрадуйся, спеў сэрафім, усцешся, спеў архангелаў Узрадуйся, наш супакой, усцешся, дом збаўлення Узрадуйся, храм Слова, усцешся, квет нятлення Узрадуйся, бо нам дала нябесны смак салодкасці Узрадуйся, бо радзіла крыніцу несмяротнасці Уладарка, я малю Цябе, Табе я усклікаю Цябе прашу з надзеяй, Цябе я прызываю Святая Дзева, чыстая, Марыя маці Бога Ў малітве сёння клічу я, харом Духа Святога, Ты за мяне заступіся, ратуй мяне ад ворага І за мяне памаліся, Марыя Маці Бога Вакал: Алесь Палуйка, Андрэй Латыш, Арцём Сітнікаў, Сяргей Раюнец Гітара, укулеле: Арцём Сітнікаў Запіс і апрацоўка: Алесь Палуйка Пераклад: Сяргей Раюнец