Крыж святога Дам'яна

Св. Францішак з Асізі ўсё сваё жыццё перажыў пад знакам Крыжа. Яго навяртанне распачалося перад вобразам Крыжа св. Дам'яна і два гады да смерці ён атрымаў на сваім целе знакі Пакутаў Пана. Крыж св. Дам'яна - гэта ікона, якая прадстаўляе Пана Езуса, грандыёзная постаць якога аймае большую частку вобраза. Ён, як гаворыць надпіс над Яго галавой, ёсць IHS NAZARE REX IUDEORUM (Езус Назаранін Кароль Юдэйскі). На іконе Ён прадстаўлены ў момант кульмінацыі сваёй гісторыі: Пасха Яго Смерці і Уваскрасення. Пакланяемся Табе, Пане, бо праз Крыж твой Святы, Ты збавіў свет...

Смотрите также