Пахвала Святому Язафату (Вяршыня Беларусі - Крыж)

Пахвала Святому Язафату - спеў гурта "Святло Усходу" са зборніку "Вяршыня Беларусі - Крыж". Святы Язафаце, маліся за нас! 1. Край наш беларускі славіцца святымі Найслаўнейшае з іх Язафата імя Што за еднасць царквы ворагам забіты Сёння за нас грэшных узносіць малітвы Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста Ойча Язафаце, за нас памаліся 2. Сэрца сваё Богу як дзіця аддаў ты У малітве прагнуў толькі Божай праўды Наш Айцец нябесны ўбачыў твае цноты Стацца праўды сведкам цябе выбраў Госпад 3. Словам палымяным ад Духа Святога Навяртаў ты грэшных да адзінства з Богам Постам і малітвай суцішаў разлады За тое між людзі душахватам званы 4. Язафаце мудры, пастыру руплівы Божае насенне ў глебе ўрадлівай Шчыраю малітвай, працаю стараннай Адкрыў у Жыравіцах кляштар базылянаў 5. Язафаце добры, за Хрыстову паству Стаў ахвярай чыстай ты як добры пастыр Сёння на нябёсах разам са святымі Узгадай прад Богам Беларусі імя 6. Язафаце верны, з верай цябе просім, Праз цябе малітву Госпаду узносім Каб нам сёння стацца сведкамі адзінства Дзеля славы Божай, дзеля славы Хрыста Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста Ойча Язафаце, за нас памаліся Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста Ойча Язафаце, апостал адзінства Тэкст Сяргей Раюнец Мелодыя народная сербская Спяваюць Андрэй Латыш, Алесь Палуйка, Сяргей Раюнец , Арцём Сітнікаў Гітара, укулеле Арцём Сітнікаў Запіс Алесь Палуйка На відэа: айцец Аляксандр Шыбека

Смотрите также