Адзін з найстарэйшых супоў - ЖУР. Гатуем з "Будзьма!"

Жур – адзін з найбольш старажытных тыпаў супу ў беларускай, польскай, украінскай і літоўскай кухнях. Спачатку гэта быў злёгку кіслявы суп, больш падобны да поліўкі, які варылі з аўсянай, грэчневай, жытняй мукі. Закваску для журу раней рыхтавалі загадзя і называлі “белым баршчом”. У розны час і ў розных рэгіёнах пераважалі тыя ці іншыя тыпы журу, адзінага рэцэпту не было, яны пастаянна трансфармаваліся. З цягам часу ў жур пачалі дадаваць гародніну, варыць яго на грыбах ці мясе. Пазней з’явіўся яшчэ адзін рэцэпт – варылі сытны суп і напрыканцы дадавалі ў яго муку. У такім супе ўжо не было кіслявасці, але, дзякуючы муцэ, ён рабіўся гусцейшы. Перавага менавіта гэтага рэцэпта ў тым, што не трэба марнаваць шмат часу для падрыхтоўкі закваскі, а дадаваць у жур можна любыя прадукты, якія вам смакуюць. 📌 Гатуем жур на муцэ: 2,5 л вады Дрэўнавушкі (або любыя іншыя грыбы) 350 г 2 каўбаскі (350 г) 4-5 сярэдніх бульбін (350 г) 1 морква 2 цыбуліны 2 зубчыкі часнаку 10 гарошынаў перцу 2 ст. лыжкі мукі 1 ст. лыжка солі 2 ст. лыжкі алею пучок зеляніны Падаваць з чорным хлебам, можна дадаваць смятану. Музыка: Стары Ольса ‪@StaryOlsa‬ #будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма 👉Гатуем з «Будзьма»!    • Гатуем з "Будзьма!" 🍥 РЭЦЭПТЫ   БУДЗЬМА РАЗАМ: Сайт
Telegram
Facebook   / budzmabelarusami   VK http://vk.com/budzmabelarusami
Instagram   / budzma   Twitter   / budzma  

Смотрите также