ВЯЧЭРА незаможнага шляхціча - просты РЭЦЭПТ. Гатуем з "Будзьма!"

💌 Аддзячыць кухару і падтрымаць новыя рэцэпты
Гэтая сытная страва гатуецца проста, прадукты можна набыць у бліжэйшай краме, а падаваць яе лепш на кампанію. 💢 Добры апетыт госця лічыўся сярод шляхты прыкметай павагі да гаспадара. А калі хтосьці адмаўляўся ад ежы, то такія паводзіны маглі пакрыўдзіць гаспадара. Згодна тагачасным традыцыям ежу не бралі толькі ў доме ворага. Адсутнасць апетыту гаспадар мог ніколі не прабачыць госцю і больш не пусціць нават на парог. ☝️ Шляхта заўсёды любіла паласавацца смачнымі і сытнымі стравамі, а яшчэ ездзіць і прымаць гасцей. Гэта была справа гонару – добра прыняць гасцей, якія, дарэчы, маглі ў гаспадара заставацца па некалькі дзён, а то і тыдняў. А кожны прыём ежы, хоць то сняданак, хоць вячэра, быў застоллем. 🍽 А калі гаспадар быў не надта заможным, то чым ён частаваў гасцей? Часта падавалі стравы з хатняй птушкі, кашы і разнасолы. Звычайна пры сядзібе шляхціча была гаспадарка, таму праблем са здабычай птушкі не было. Даволі папулярнай кашай былі грэчка і груца, іх узбагачалі морквай, цыбуляй і грыбамі. Кашу з птушкай гатавалі ў печы ў адным посудзе. На закуску маглі падаваць кіслую капусту, салёныя агуркі, бурак з часнаком, хрэн і хлеб. 📌 Гатуем на 4 порцыі: курыца 1 кг грэчка 400 г грыбы сушаныя 40 г грыбны булён 1 л 1 цыбуліна 1 морква 2-3 зубчыкі часнаку 2 ст. лыжкі алею 1 ч. лыжка солі перац і папрыка па смаку 📍Запякаць пры тэмпературы 180 градусаў каля гадзіны. Падаваць з кіслай капустай або салёнымі агуркамі. Музыка: Стары Ольса ‪@StaryOlsa‬ #будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма 👉БОЛЬШ РЭЦЭПТАЎ:    • Гатуем з "Будзьма!" 🍥 РЭЦЭПТЫ   БУДЗЬМА РАЗАМ: Сайт
Telegram
Facebook   / budzmabelarusami   Instagram   / budzma   Twitter   / budzma   VK http://vk.com/budzmabelarusami
Данаты

Смотрите также