Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Словы Адама Глобуса Танчыць чорная котка На кухонным стале. Аксамітныя танцы Падабаюцца мне. Лашчыць лёгкія лапы Тонкі глянцавы цень У духмянай цямрэчы Палымнее агмень. На дварэ халадэча, Свет належыць зіме. Котка, цемра і чарка Суцяшаюць мяне.