Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Словы Ігара Бабкова Твае валасы зблытаныя з мокрай травой. Як чужы успамін, жужалка паўзе па сцяне. Неспакойныя песні вецер пяе ў трыснягу. Маладая вада шапоча аб бясконцай вайне. Прыпеў: Дык хутчэй жа, вандроўнік, збірайся ў дарогу, хутчэй. На пагорках Эўропы зваяваныя спяць каралі. Праз халодныя ночы мы пройдзем пад канвоем вачэй і аднойчы на золку вярнемся да гэтай зямлі. Сярод глогу і руты на захадзе спіць акіян. Толькі верасу вочы сумуюць аб забытай віне. Там дзе кроплі шыпшыны, мы знойдзем свой пакінуты дом. Там маладая вада шапоча аб бясконцай вайне. Прыпеў.