"Новае неба" - Той, хто стаіць у мяне за плячыма (1997)

Словы Змітра Лукашука Той, хто стаіць у мяне за плячыма, Не паглядзіць мне у твар: Ён проста стаіць у мяне за плячыма, Бы ведае рух маіх мар. Той, хто стаіць у мяне за плячыма, Заўсёды са мною, як цень. Ён проста стаіць у мяне за плячыма, І ўночы ён побач, і ўдзень. Той, хто стаіць у мяне за плячыма, Кажа: ты будзеш мой. Ён проста стаіць у мяне за плячыма, Ён лічыць мяне сабой. Той, хто стаіць у мяне за плячыма, Заўсёды са мною, як цень. Ён проста стаіць у мяне за плячыма І ўночы ён побач, і ўдзень. Той, хто стаіць у мяне за плячыма. (4) З тым, хто стаіць за маімі плячыма, Мне так няўтульна быць. Ён проста стаіць у мяне за плячыма, Ды як без яго мне жыць? Той, хто стаіць у мяне за плячыма. (4)

Смотрите также