Геранім Пражскі | Урокі гісторыі #110

У 1413 годзе на нашу зямлю па асабістаму запрашэнню вялікага князя Вітаўта прыехаў першы евангельскі прапаведнік Геранім Пражскі — настаўнік вядомага Яна Гуса. У тыя часы большасць вернікаў (як праваслаўных, так і каталікоў) не мелі магчымасці чытаць Свяшчэннае Пісанне, а сама гэтая кніга была зачынена ў вялікім царкоўным куфры. Геранім з Прагі стаў упершыню гаварыць пра тое, што вера Хрыстова павінна грунтавацца на Бібліі, на Старым і Новым Запаветах. І гэта фактычна заклала падмурак, па-першае, кнігадрукаванню і, па-другое, пранікненню ідэй Рэфармацыі. На жаль, сам Геранім быў пасля вяртання на радзіму пакараны смерцю як ерэтык. Аднак літаральна праз сто гадоў у Прагу прыехаў беларус Францыск Скарына, які ўпершыню надрукаваў кнігу на нашай роднай мове, і гэта была менавіта Біблія. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа. Таксама за нашымі абнаўленнямі можна сачыць у сацсетках:   / sluchajsiudy  
  / sluchajsiudy     / slusiudy   http://www.vk.com/sluchajsiudy

Смотрите также