Вялікі князь Гедымін | Урокі гісторыі з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем

Гедымін — вялікі князь літоўскі (1316—1341). У часы Гедзіміна Вялікае Княства Літоўскае стала моцнай ўсходне-эўрапейскай дзяржавай, займела дынастычныя сувязі з амаль усімі навакольнымі краінамі — Мазоўшам, Польшчай, Галіцка-Валынскім княствам, Цьверскім княствам, Масковіяй. Апроч Вільні, мураваныя замкі зьявіліся ў Медніках, Лідзе, Крэве, Віцебску. Узмацнілася запазычаньне элемэнтаў заходне-эўрапейскай культуры. Адначасна Гедзімін паклаў падмурак рускаму вэктару палітыкі гаспадарства, які разьвіваўся ў наступныя дзесяцігодзьдзі. Яго шматлікія нашчадкі ўтварылі дынастыю Гедзімінавічаў. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.

Смотрите также