Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Францішка Уршуля Радзівіл | Урокі гісторыі #68 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем
Францішка Ўршуля Радзівіл - пісьменьніца, асьветніца і драматург. Унёсак гэтай жанчыны ў айчынную культуру, асабліва ў дасягненні тагачаснага Нясвіжу, пераацаніць цяжка. Такой велічы і культурнага росквіту радавое гняздо Радзівілаў не зазнала больш пры пра якіх іншых гаспадарах. Яна кіравала рэстаўрацыяй Нясвіжскага замка пасля разбуральных войнаў са Швецыяй, бараніла Нясвіж ад наездаў расійскіх войскаў у 1730-х гадах, упарадкавала і папоўніла княжацкую бібліятэку, якая дасягнула 9 000 тамоў. Вельмі рэдка пакідаючы Нясвіж, яна разгарнула вялікую культурна-прапагандысцкую і хрысціянска-асветніцкую дзейнасць. Літаратурны талент і здольнасці да вытанчаных мастацтваў дазволілі княгіні Францішцы ў дастаткова кароткі тэрмін зрабіць Нясвіж адным з цэнтраў культурнага жыцця ў дзяржаве. Самым значным дасягненнем Уршулі можна лічыць яе тэатральную справу. Гэтае захапленне пачалося ў 1740 г., калі іншаземнай трупай у Нясвіжскім замку быў пастаўлены першы спектакль па п'есе «Прыклад справядлівасці». А ўжо ў 1746 г., у нясвіжскім палацы ставяць творы таленавітай княгіні. У адных Францішка Уршуля гаварыла аб неабходнасці адукацыі, у другіх — асуджала няверных мужоў ці захаплялася жаночай дабрачыннасцю, шчырасцю. Аднак дамінуючай тэмай яе драматургіі было каханне. Аб гэтым сведчаць нават красамоўныя назвы п'ес: «Каханне — зацікаўлены суддзя», «Каханне — дасканалы майстар», «Дасціпнае каханне» і інш. Творчая спадчына княгіні Радзівіл з'яўляецца каштоўным гісторыка-літаратурным дакументам. Яна складаецца з шаснаццаці трагедый і камедый. Пісьменніца нават спрабавала свае магчымасці ў напісанні оперных лібрэта. Усе творы Францішкі Уршулі былі надрукаваны пасля яе смерці восенню 1754 г. асобнай кнігай. Гэтае выданне аздоблена гравюрамі з медзі работы львоўскага мастака М. Жукоўскага. Захавалася ўсяго некалькі экзэмпляраў кнігі, надрукаваных без даты, на добрай паперы, з адрозненнем як у тытульных лістах, так і ў тэксце. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.