Алег Атаманаў - З рук тваіх прымаю дні (1998)

Словы Таццяны Лапцёнак
З рук Тваіх прымаю дні. Кожны з іх - святая раніца. Калі рукі яшчэ апускаюцца, Ты запальваеш мне агні. (2) Ты чакаеш мае малітвы. Я без іх губляю дыханне І нічога сабе не шукаю: Ўсе жаданні мае забыты. (2) Калі гэту планету пакіну, Непакінутым будзеш Ты. Ойча любы, застанься адзіным І у сэрцы маім не астынь! (2) У малітве гэтай вярнуся І вяртаюся кожны дзень. Не пытаю, які Ты і дзе, Бо згубіць цябе не баюся. (2)

Смотрите также