Алег Атаманаў - Ой, не схаваешся (2010)

Словы Алега Атаманава
Ноч-таямніца цябе хавае, Але на небе зорка ззяе, Але на небе зорка ззяе. Ой, не схаваешся ў садзе! Ой, не схаваешся ў полі! Кліча цябе сэрцайка, Кліча цябе воля! (2) Зорка на небе ззяе ясна, Ты ў маім сэрцы непагасна, Ты ў маім сэрцы непагасна. Ой, не схаваешся ў суме! Ой, не схаваешся ў болі! Кліча цябе сэрцайка, Кліча цябе воля! (2) Будзе сустрэча за растаннем, Зорка на небе - светлым раннем, Зорка на небе - светлым раннем. Ой, не схаваешся ў небе! Ой, не схаваешся ў краі! Кліча цябе сэрцайка, Голасна спявае! (2)

Смотрите также