Словы Алега Атаманава Міласцю з нябёс апусціўся дзень. Асвяціўся край, пасвячоны ў вечнасць. Тут на Белай Русі белы Бог жыве І будуе рай з крыжаванак Млечных. (2) Гоняць промні сон і ратуюць свет. З небыцця ўзыйшлі светлыя крыніцы. Тут на Белай Русі белы-белы квет, І жывой вады можна тут напіцца. Тут на Белай Русі белы Бог жыве, І яму лятуць зоркі пакланіцца. Тут на ўсёй планеце белы Бог жыве, І яму лятуць зоркі пакланіцца!