"Новае неба" - Вочы ваўчыныя (1997)

Словы Тацяны Сапач
Я хацела парушыць звычайны парадак. Мне хацелася збегчы ад сытых агней. Ды толькі вецер узняўся і вечар настаў - І наўкола мільгаюць злавесныя цені. Хто зламыснік, які падказаў накірунак Гэтым лёгкім маім, але здрадлівым іртам? Толькі вецер і снег І адзіны ратунак Гэта вочы ваўчыныя з бляскам нясытым. Заміж сценаў і столі тут вецер і снег, Заміж свечак калядных ваўчыныя вочы Божа мой, калі ёсць ты на свеце то дзе? І чаму гэтай роспачы бачыць не хочаш?

Смотрите также