Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская)

Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская) Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон, Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзiны Божа, – змiлуйся над намi. Святая Марыя, – малiся за нас. Святая Багародзіца, – малiся за нас. Святая Панна над паннамi, – малiся за нас. Мацi Хрыстова, – малiся за нас. Мацi Касцёла, – малiся за нас. Мацi ласкi Божай, – малiся за нас. Маці прачыстая, – малiся за нас. Мацi беззаганная, – малiся за нас. Мацi непарушная, – малiся за нас. Маці нявінная, – малiся за нас. Мацi наймiлейшая, – малiся за нас. Мацi найцудоўнейшая, – малiся за нас. Мацi добрай рады, – малiся за нас. Мацi Стварыцеля, – малiся за нас. Мацi Збавiцеля, – малiся за нас. Панна наймудрэйшая, – малiся за нас. Панна, хвалы годная, – малiся за нас. Панна праслаўлёная, – малiся за нас. Панна магутная, – малiся за нас. Панна ласкавая, – малiся за нас. Панна верная, – малiся за нас. Люстра справядлiвасцi, – малiся за нас. Сталiца мудрасцi, – малiся за нас. Прычына нашай радасцi, – малiся за нас. Святыня духоўная, – малiся за нас. Святыня хвалебная, – малiся за нас. Святыня слаўная пабожнасцi, – малiся за нас. Ружа містычная, – малiся за нас. Вежа Давiдава, – малiся за нас. Вежа з косцi слановай, – малiся за нас. Залаты доме, – малiся за нас. Каўчэг Запавету, – малiся за нас. Брама нябесная, – малiся за нас. Зорка ранiшняя, – малiся за нас. Аздараўленне хворых, – малiся за нас. Прытулак грэшных, – малiся за нас. Суцяшальнiца засмучаных, – малiся за нас. Успамога хрысціянаў, – малiся за нас. Каралева анёлаў, – малiся за нас. Каралева патрыярхаў, – малiся за нас. Каралева прарокаў, – малiся за нас. Каралева Апосталаў, – малiся за нас. Каралева мучанiкаў, – малiся за нас. Каралева веравызнаўцаў, – малiся за нас. Каралева паннаў, – малiся за нас. Каралева ўсiх святых, – малiся за нас. Каралева, без граху першароднага зачатая, – малiся за нас. Каралева ўнебаўзятая, – малiся за нас. Каралева Ружанца святога, – малiся за нас. Каралева сем’яў, – малiся за нас. Каралева супакою, – малiся за нас. Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – змiлуйся над намi. С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца. Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых. Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн. Тваёй абароне Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная. О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай. Малiтва св. Бэрнарда Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.

Смотрите также