Ружанец (на лаціне rosarium – ружавы кветнік) – пэўны спосаб малітвы, паслядоўнасць якой адлічваецца, нібы па пялёстках ружы, што разгортваецца ярусамі па пяць малітваў у кожным. Мы накшталт вянка з ружаў пляцём вянок з малітваў, каб прынесці яго Божай Маці. Малітва гэта спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца – радасныя таямніцы,балесныя таямніцы, таямніцы святла і хвалебныя. Малітва Ружанца мае вельмі вялікую моц. Аб гэтай малітве просіць нас усіх Маці Божая амаль ва ўсіх сваіх Аб’яўленнях. Больш падрабязна пра Ружанец: