Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса

Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы Маці Духам Святым створанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна з’яднанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, бязмежнай велічы, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, святыня Бога, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча міласці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, справядлівасці і любові скарбніца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня бяздонная, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, усялякай хвалы найдастойнейшае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, Валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і ўмеласці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, упадабанне Айца Нябеснага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе атрымалі, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, прага адвечных вышыняў, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай міласэрнасці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе звяртаецца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі нашыя, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да смерці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, дзідай прабітае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага суцяшэння, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне нашае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, супакой і паяднанне нашае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі нашыя, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе памірае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, радасць усіх святых, – змілуйся над намі. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. С.: Езу ціхі і пакорны сэрцам, Н.: Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі. Молімся: Усемагутны вечны Божа, глянь на Сэрца наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста. Які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя. Н.: Амэн. Композиция "Androids Always Escape" принадлежит исполнителю Chris Zabriskie. Лицензия: Creative Commons Attribution (https://creativecommons.org/licenses/....
Оригинальная версия:
Исполнитель:

Смотрите также