Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 1
Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 1 Частка 2: • Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітв... «Сядзіць маладая жанчына на лавачцы каля дома, корміць немаўля грудзьмі… Праверылі грудное малако – радыеактыўнае. Чарнобыльская мадонна…» Ноч 26 красавіка 1986 года… За адну ноч мы патрапілі ў іншае месца гісторыі. «Ніхто мне раней нічога падобнага не расказваў», «ні ў воднай кніжцы пра гэта не чытаў і ў кіно не бачыў». Паміж часам, калі здарылася катастрофа, і тым часам, калі пра яе пачалі расказваць, была паўза. Момант нематы… Ён запомніўся ўсім. «Найбольш у Чарнобылі запамінаецца жыццё «пасля ўсяго»: рэчы без чалавека, краявіды без чалавека. Дарога ў нікуды. Раз-пораз думаеш: што гэта – мінулае ці будучыня? Часам мне здавалася, што я запісваю будучыню…» «Чарнобыльская малітва» – чацвёртая кніга хронікі «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч. Пераклад Уладзіміра Арлова. Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дзмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Вокладка: Ірына Арахоўская Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў 00:14:34 Самотны чалавечы голас 01:03:40 Інтэрв’ю аўтаркі з самой сабой аб прапушчанай гісторыі і аб тым, чаму Чарнобыль ставіць пад сумнеў нашу карціну свету 01:31:50 Раздзел першы. Зямля мёртвых. Маналог пра тое, навошта людзі ўспамінаюць 01:37:55 Маналог пра тое, што можна паразмаўляць і з жывымі, і з мёртвымі 01:54:35 Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах 02:01:24 Маналог адной вёскі пра тое, як клічуць душы з неба, каб з імі паплакаць і паабедаць 02:31:09 Маналог пра тое, што знойдзецца дажджавы чарвяк — і курыца радуецца. А тое, што ў чыгунку кіпіць, таксама не вечнае 02:39:38 Маналог пра песню без слоў 02:41:32 Тры маналогі пра старажытны страх і пра тое, чаму адзін мужчына маўчаў, калі жанчыны гаварылі 03:04:09 Маналог пра тое, што толькі ў зле чалавек вынаходлівы і хітры, але ён адкрыты і даступны ў простых словах любові 03:12:31 Салдацкі хор 03:58:27 Раздзел другі. Вянец стварэння. Маналог пра старыя прароцтвы 04:07:01 Маналог пра месяцавы краявід 04:11:53 Маналог сведкі, у якога балеў зуб, калі ён бачыў, як Хрыстос упаў і пачаў крычаць 04:28:02 Тры маналогі аб «праху хадзячым» і «зямлі гаварушчай» 04:46:35 Маналог пра тое, чаму мы не ўмеем жыць без Чэхава і Талстога 05:00:42 Маналог пра тое, што святы Францыск прапаведаваў птушкам 05:25:26 Маналог без назвы — крык 05:28:27 Маналог на два галасы — мужчынскі і жаночы 05:48:10 Маналог пра тое, як зусім невядомая рэч запаўзае, залазіць у цябе #kamunikat #СвятланаАлексіевіч #ГаласыУтопіі