Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы твар. Частка 1

Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы твар. Частка 1 → Частка 2:    • Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы тв...   Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «У вайны не жаночы твар» — першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны. Пераклад Валянціна Акудовіча. Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў 02:44 З дзённіка кнігі (1978–1985) 37:13 Праз сямнаццаць гадоў (2002–2004) 42:38 З таго, што скасавала цэнзура 55:46 З таго, што выкінула я сама 1:06:25 «Не хачу згадваць…» 1:38:10 «Падрасціце, дзяўчаткі… Вы ўсе яшчэ зялёныя…» 1:41:00 Пра клятвы і малітвы 2:06:31 Пра пах страху і чамадан цукерак 2:43:53 Пра побыт і быццё 3:16:08 «Адна я вярнулася да мамы…» 3:59:35 «У нашым доме дзве вайны жывуць» 4:07:32 «Тэлефонная трубка не страляе…» 4:51:27 «Нас узнагароджвалі маленькімі медалямі…» 5:00:38 Пра лялькі і вінтоўкі 5:10:03 Пра пах крыві і здзіўленне перад смерцю 5:18:08 Пра коней і птушак 5:25:15 «Гэта была не я…» 5:47:54 «Я гэтыя вочы і сёння памятаю…» #kamunikat #СвятланаАлексіевіч #ГаласыУтопіі

Смотрите также