Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 1 • Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Час... Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «Час сэканд хэнд» — пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі. Пераклад Сяргея Дубаўца. Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў 00:01:48 Занатоўкі саўдзельніка 00:23:40 Частка першая. Суцяшэнне апакаліпсісам. З вулічнай гаманы і размоваў на кухні (1991–2001) 00:23:54 Пра Іванушку-дурачка і залатую рыбку 00:32:42 Пра тое, як мы палюбілі і разлюбілі Горбі 00:42:03 Пра тое, як прыйшло каханне, а пад вокнамі — танкі 00:48:35 Пра тое, як рэчы зраўняліся з ідэямі і словамі 01:01:25 Пра тое, што мы выраслі сярод катаў і ахвяр 01:09:01 Пра тое, што нам трэба выбіраць: вялікую гісторыю 01:12:36 Пра ўсё 01:16:25 Дзесяць гісторый у чырвоным інтэр'еры. Пра красу дыктатуры і таямніцу матылька ў цэменце 02:55:13 Пра братоў і сясцёр, катаў і ахвяраў... і электарат 03:29:23:22 Пра шэпт і крык... і экстаз 04:09:46 Пра самотнага чырвонага маршала і тры дні забытай рэвалюцыі 04:46:52 З аповеду N. 05:50:22 Пра міласціну ўспамінаў і пажаднасць сэнсу. З аповеду мамы 06:25:52 З размоў з сябрамі #kamunikat #СвятланаАлексіевіч #ГаласыУтопіі