Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Словы Міхала Анемпадыстава Цудоўны вечар. Мы палім свечкі, Гуляем у спрэчкі і плавім воск. Мы п'ем гарбату, і водар гаркавы Паміж намі будуе мост. Кахаем аднойчы - то двойчы, то тройчы. Вочы ў вочы; то недзе, то тут. Яна пазірае ў вакно і не рае Ў пошуках раю лезці ў бруд. Старыя рэчы заўсёды дарэчы. Рукі на плечы - апошні баль. Танчым аднойчы, танчым адвечна - Можа на радасць, а можа, на жаль. Цудоўны вечар. Мы палім свечкі, Гуляем у спрэчкі і плавім воск. Мы п'ем гарбату, і водар гаркавы Паміж намі будуе мост.