Гісторыя Аксаны, якая з 15 год сама выхоўвае дачку і не здаецца

Падкаст «Іншыя гісторыі» — гэта гісторыі беларус_ак з цікавым жыццёвым досведам, якія зараз у эміграцыі. Trigger warnings: сэксуалізаваны гвалт, хатні гвалт, міліцэйскі гвалт, вайна. Выпуск 1 — Гісторыя Аксаны, якая з 15 год сама выхоўвае дачку і не здаецца. На Палессі побач з украінска-беларускай мяжой знаходзіцца горад Столін. Беларускія тэлеканалы, калі робяць рэпартажы пра гэты горад, расказваюць пра мясцовыя балоты — так званыя, лёгкія Еўропы. Крымінальную ж паднаготную гэтага горада звычайна абмінаюць сваёй увагай. Гераіня ж гэтага артыкула Аксана яшчэ ў дзяцінстве патрапіла ў эпіцэнтр столінскіх сацыяльных праблем. Аксана перажыла згвалтаванне ў 13 год, нарадзіла дачку ў 15, перажыла жудасны хатні гвалт, а за сваю грамадзянскую пазіцыю — гвалт міліцэйскі. Нягледзячы на ўсе іспыты лёсу, Аксана дала рады ўладкавацца пасля падвойнай эміграцыі і адкрыць уласную справу ў Варшаве. Расказваем гісторыю Аксаны — неймаверна моцнай дзяўчыны, якая сама выхоўвае дачку з 15 год, і не здаецца. Гераіня выпуска — Аксана Дабрыянец (  / aksana_nail_art  ) Вядоўца — Дар'я Гардзейчык (  / daryahardzeichyk  ) Кампазітар — Арцемій Вашкевіч Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»:

Смотрите также